- Баранавіцкія прадпрымальнікі звярнуліся да Рымашэўскага
- БХД дазволілі правесці канферэнцыю ў ПК МТЗ
- Найбуйнейшы хрысціянскі партал INVICTORY.ORG правёў вэб-канферэнцыю з Віталём Рымашэўскім
- В.Рымашэўскі: У беларусаў павінна быць хрысціянская палітычная альтэрнатыва
- Актывісты БХД зноў затрыманыя за збор подпісаў
6 красавіка 2010, 10:06 | Навіны, БХД | Каментароў: 0 Версія для друку
Зноў затрымалі Андруся Кашэўскага
Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Жодзіна Андруся Кашэўскага затрымалі 5 красавіка каля 19 гадзінаў у цягніку Менск-Асіповічы.
Андрусь у цягніку распаўсюджваў газету “Народная воля”. Да яго прычыпіліся двое мужчынаў і спрабавалі справакаваць бойку. Па прыбыцці цягніка ў Менск пасажыры выклікалі міліцыю, і ўсіх траіх завялі ў прывакзальны пастарунак. Цяпер міліцянты правяраюць дакументы і рэчы затрыманых.
Ні вечарам 5, ні раніцай 6 красавіка мабільны тэлефон актывіста не адказваў.
Нагадаем, сябра БХД Андрусь Кашэўскі, які збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет і Менскі аблсавет, быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў Менскім метро.
Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе ў той жа вечар адбыўся суд. Суддзя Навіцкая прысудзіла актывісту 15 сутак зняволення.
15 сакавіка ў Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі ў Паўла Севярынца адмовіліся прыняць дакументы на рэгістрацыю Андруся Кашэўскага кандыдатам ў дэпутаты.
Навіны па тэме:

БлогіУ раздзел
Апошнія навіны
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Жнівень 2010 (189)
Ліпень 2010 (220)
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




