Русская | RSS-стужка | English

Галоўная старонка » Навіны » Хто баіцца ўвядзення рэлігійнага навучання ў Беларусі?


Хто баіцца ўвядзення рэлігійнага навучання ў Беларусі?

Размовы пра тое, што добра было б увесці ў школах рэлігійнае навучанне, ідуць каторы ўжо год. А справа - ані з месца. Дык ці пачнуць калі-небудзь выкладаць асновы рэлігіі ў беларускіх школах?

 

У красавіку Праваслаўная Царква накіравала ў парламент і адміністрацыю прэзідэнта прапанову ўнесці папраўкі ў закон аб адукацыі. Віцэ-старшыня цэнтра імя святых Кірылы і Мяфодзія Рыгор Даўгяла выказаўся нядаўна, што "Выкладанне рэлігіі - не даніна традыцыі, а цвёрды прагматызм".

 

Сп. Даўгяла тлумачыць, што без выкладання рэлігіі нельга абысціся, бо схільнасць да рэлігіі ёсць у кожнага чалавека. Спасылаецца таксама на еўрапейскі досвед; абмалёўвае канкрэтныя варыянты, якім чынам можна было б увесці рэлігійную адукацыю ў Беларусі.

 

Размовы пра рэлігійнае навучанне ў Беларусі могуць цягнуцца хоць і бясконца. Але рэальныя зрухі могуць адбыцца пры адной умове: калі ў гэтым будзе зацікаўленая аўтарытарная ўлада. А якая тут пазіцыя ўлады?

 

Лукашэнку неяк спыталі, што ён думае пра рэлігійнае навучанне. Ён заявіў штосьці кшталту "хрысціяне могуць раскачаць краіну горш, чым апазіцыя" (люты 2008, сустрэча са студэнтамі журфаку БДУ). Ды й Анатоль Рубінаў пісаў у "Савецкай Беларусі", што "рэлігія стварае пагрозу для дзяржаўнай ідэалогіі".

 

Народам добра і зручна кіраваць пры дапамозе "бізуна і перніка". А калі шмат людзей займеюць перакананне, што "не хлебам адным жыве чалавек" (Мц., 4:4), то іх грамадскія паводзіны могуць не ўпісвацца ў рамкі, якія існавалі дагэтуль. А гэта ўжо пахне пагрозай для "стабільнасці". Тым болей, што ў страху вочы вялікія.


Кастусь Шыталь, westki.info



Навіны па тэме:

Каментары

brat, напісаў 9 чэрвеня 2010 19:37:

Vazhnaja tema. Ja za. Tolki kab dlia usih troh kanfesijau, a ne tolki dlia pratestantau :)

|

Даданне каментара

Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




Статыстыка ад http://election.in-by.net/

Апошнія навіны

ДвубойУ раздзел

Ці быць Закону Божаму ў школе? Пазіцыю каго Вы выбіраеце?


Таццяна Севярынец: “Вывучаць “Закон Божы” у школах трэба!”
Яўген Якавенка: “Я за выкладанне агульначалавечай маралі”

  Убачыць вынікі

Каляндар

«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архіў навін

Відэа на сайцеУ раздзел

АналітыкаУ раздзел

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com