- БХД мітрапаліту Філарэту і арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу: чаму ў затрыманых забіраюць нацельныя крыжы?
- Берасце: 30 нацыянальных сцягоў на Дзень незалежнасці (фота)
- Будуць судзіць за шыльду Ларысе Геніюш
- Родныя і сябры затрыманых не дачакаліся іх каля пастарунку (фотарэпартаж)
- Міліцыянты разагналі акцыю, прымеркаваную да 20-годдзя незалежнасці (абноўлена; дададзены фотаздымкі)
22 кастрычніка 2009, 15:55 | Галоўныя навіны | Каментароў: 1 Версія для друку
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ АДКАЗВАЕ БТ, “СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИИ” І ІНШЫМ КРЫТЫКАМ БХД
Лідэр БХД Павал Севярынец: “Звесткі пра тое, што мы выступаем супраць міжнацыянальных шлюбаў, плоцім “партыйную” дзесяціну, палім кнігі – бессаромная хлусня: і смех, і грэх”.
- Апошнім часам супраць БХД распачалася прапагандысцкая кампанія – сюжэт ад 27 верасня па БТ, артыкул ад 13 кастрычніка ў “Советской Белоруссии”, лісты і артыкулы некаторых апазіцыйных актывістаў. З чым гэта звязана па Вашаму?
- Прычына ўсёй гэтай хвалі прапаганды і паклёпаў – гэта страх і рэжыму, і некаторых апазіцыйнераў перад “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй”. Партыя за апошні год вырасла больш як у чатыры разы, усталявала стасункі з хрысціянскімі цэрквамі, наладзіла партнёрскія дачыненні з найбуйнейшымі хрысціянска-дэмакратычнымі партыямі Еўропы. У Беларусі запатрабаваная новая сіла, якая будуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях. Таму мы і набіраем абароты. І чым бліжэй да нашага з’езду 31 кастрычніка, тым больш бруду будзе вылівацца на партыю. Зрэшты, гэта дадатковая рэклама БХД.
- З’явіліся і абвінавачванні БХД у таталітарнасці. Маўляў, жорсткая іерархія, безумоўнае падпарадкаванне, таталітарная ідэалогія і г.д. Што можаце адказаць на гэтыя закіды?
- “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” – гэта партыя, якая будуе сваю дзейнасць і гатовая будаваць краіну на падмурку хрысціянскіх каштоўнасцяў і, безумоўна, дэмакратыі. У партыі чатыры сустаршыні, то бок поўная калегіяльнасць. Пра якую іерархію тут можа ісці размова? Сярод сябраў партыі - 41 адсотак праваслаўных, 30 адсоткаў пратэстантаў, 22 адсоткі каталікоў. Можна ўпэўнена сказаць, што БХД – самы паспяховы міжканфесійны праект у Беларусі. І за чатыры гады працы - ніводнага міжканфесійнага канфлікту. Больш за ўсё пра наш адкрыты дэмакратычны характар кажа тое, што БХД ініцыявала кампанію “За свабоду веравызнання”. Разам з цэрквамі мы сабралі больш за 50.000 подпісаў. Мы адкрытыя і да крытыкі, і да супрацоўніцтва.
Звесткі пра тое, што мы выступаем супраць міжнацыянальных шлюбаў, плоцім “партыйную” дзесяціну, палім кнігі – бессаромная хлусня: і смех, і грэх.
- Некаторыя апазіцыянеры абвінавачваюць БХД у тым, што партыя вельмі шчыльна супрацоўнічае з цэрквамі, улады кажуць, што сувязі БХД і цэркваў вельмі слабыя. Якія сапраўды стасункі паміж БХД і цэрквамі?
- Лік тых прыходаў, парафіяў і грамадаў, што супрацоўнічаюць з БХД, ужо ідзе на сотні. Праваслаўная Царква заявіла афіцыйны пратэст наконт нібыта пазіцыі БПЦ у паклёпніцкім сюжэце на БТ. Разам з каталікамі і пратэстантамі мы збіралі подпісы “За свабоду сумлення” і за вяртанне вернікам касцёлу Святога Язэпа ў Менску. Праваслаўная і ўсе пратэстанцкія цэрквы падтрымалі нас у кампаніі супраць магіі і акультызму ў СМІ. Царква здольная падтрымліваць маральны клімат у Беларусі і выконваць найважнейшыя сацыяльныя функцыі ў моцнай дзяржаве – гэта дабрачыннасць, гэта выхаванне, адукацыя, ахова здароўя, захаванне нацыянальнай культуры і традыцый. Хрысціянскія каштоўнасці самі па сабе ні адкуль не бяруцца, яны фармуюцца Царквой.
- Пішуць, што вы нецярпімыя да акультызму, да экстрасэнсаў. Як гэта спалучаецца з дэмакратычнасцю?
- З дапамогай розных экстрасэнсаў сённяшні рэжым адстойвае рабскую псіхалогію для сваіх грамадзянаў. Акультныя і магічныя рытуалы, распаўсюджаныя ў нашым грамадстве, здольныя падаўляць асабістую свядомасць. Заўважу, што акультызм забаронены ў развітых дэмакратычных краінах. І мы лічым яго недапушчальным. Кожны мае права займацца нейкімі рытуаламі ў сябе дома, але не навязваць гэта людзям з дапамогай рэкламы. І дзякуй Богу, што з дапамогай цэркваў год таму нам удалося ўнесці змены ў “Закон аб рэкламе” у той частцы, якая тычыцца рэкламы магіі і чарадзейства.
Мы здолелі перамагчы вельмі ўплывовае лобі ва ўладных структурах, бо вядома, што ў гэтым “бізнэсе” круціліся вялікія грошы.
- Некаторыя звяртаюць увагу на тое, што БХД узнікла нечакана, быццам бы ніадкуль...
- “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” працягвае традыцыі партыі, што дзейнічала ў 1920-я – 30-я гады. Гэта была партыя, якая пераняла ад Рады Беларускай народнай рэспублікі сцяг незалежнасці, патрыятызму і дэмакратыі. У той час у Заходняй Беларусі дзейнічалі толькі падтрыманыя Масквой сацыялісты ды камуністы, а іхным канкурэнтам была наймацнейшая незалежніцкая партыя БХД. Мы аднаўляем “Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю”, партыйную газету “Крыніца”, шануем памяць былых лідэраў БХД, загінулых ад рук камуністаў і фашыстаў. Мы адрадзілі і імя, і асноўныя праграмныя палажэнні БХД. І мы верым, што “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” стане буйнейшай і найбольш уплывовай палітычнай сілай у Беларусі.
- Якія найбліжэйшыя планы ў БХД?
- 27 кастрычніка пройдзе прэзентацыя незалежніцкай кааліцыі, адным з ініцыятараў стварэння якой выступіла БХД, 14 лістапада БХД разам з Рухам “За Свабоду” і іншымі палітычнымі суб’ектамі праводзіць Беларускі Еўрапейскі Форум. 31 кастрычніка пройдзе галоўнае мерапрыемства для хрысціянскіх дэмакратаў гэтай восені – з’езд БХД, на якім мы вырашым пытанні ўдзелу хрысціянскіх дэмакратаў у найбліжэйшых палітычных кампаніях у краіне.
Навіны па тэме:
Каментары
Что нам и мусульманам делать?
А может туда и буддистов примут?

БлогіУ раздзел
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Сакавік 2010 (309)
Люты 2010 (317)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




