Русская | RSS-стужка | English

Галоўная старонка » Навіны » Кс. Юры Барок: “Мы яшчэ не жывем тымі прынцыпамі, якія былі абвешчаны дваццаць год таму”


Кс. Юры Барок: “Мы яшчэ не жывем тымі прынцыпамі, якія былі абвешчаны дваццаць год таму”

Напярэдадні святкавання 20-годдзя незалежнасці Беларусі кс. Юры Барок выказаў у інтэрвію “Весткам” свой погляд на незалежнасць.

 

- Кс. Юры, што для Вас азначае слова “незалежнасць”?

 

- Для мяне незалежнасць – гэта магчымасць трымацца сваёй мовы, сваёй культуры. Гэта магчымасць мець сваю тоеснасць, быць самімі сабой, вызначаць сваю будучыню, інтэрпрэтаваць сваё мінулае і сучаснасць.

 

- Як Вы ўспрынялі абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў дзевяностым годзе?

 

- 1990 год – гэта быў год уздыму нацыянальнай свядомасці. Абвяшчэнне незалежнасці было вялікай радасцю, было святам для мяне і маіх сяброў. Гэта вельмі знакавая падзея ў гісторыі Беларусі.

 

Аднак нам патрэбна яшчэ рэалізаваць тое, падмуркі чаго былі закладзеныя ў дзевяностым годзе. Бо мы яшчэ не выкарысталі гэта, мы яшчэ не жывем тымі прынцыпамі, якія былі абвешчаныя дваццаць год таму.

 

- Наколькі актуальным, з Вашага гледзішча, ёсць пытанне незалежнасці нацый ва ўмовах глабалізацыі?

 

- Калі разглядаць пытанне з філасофскага гледзішча, то я сказаў бы, што паняцце “незалежнасць” крыху састарэлае. Зараз вельмі патрэбнай каштоўнасцю з’яўляецца ўзаемапрыналежнасць.

 

Розныя народы і культуры патрэбныя адно аднаму. Я гэта найбольш выразна ўсвядоміў сабе падчас сваіх шматлікіх падарожжаў, місійнай працы на афрыканскім кантыненце, калі сутыкаўся з рознымі культурамі.

 

Нельга, каб адзін народ падпарадкоўваўся іншаму, але павінны прыналежаць адно аднаму, супрацоўнічаць адно з адным. Бо разам можна зрабіць шмат з таго, што нельга здзейсніць паасобку. Добрым прыкладам тут з’яўляюцца адносіны на еўрапейскім кантыненце.

 

* * *

Юры Барок - беларускі каталіцкі святар. Працаваў на місіях у Зімбабвэ і Індыі. Зараз з'яўляецца вікарыем касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім. Разам са сваім братам - кс. Вячаславам Барком - займаецца арганізацыяй аўтобусных пілігрымак да хрысціянскіх святыняў Еўропы.



Навіны па тэме:

Даданне каментара

Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




Статыстыка ад http://election.in-by.net/

Апошнія навіны

ДвубойУ раздзел

Ці быць Закону Божаму ў школе? Пазіцыю каго Вы выбіраеце?


Таццяна Севярынец: “Вывучаць “Закон Божы” у школах трэба!”
Яўген Якавенка: “Я за выкладанне агульначалавечай маралі”

  Убачыць вынікі

Каляндар

«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архіў навін

Відэа на сайцеУ раздзел

АналітыкаУ раздзел

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com