Русская | RSS-стужка | English

Галоўная старонка » Навіны » Грамадскі прагляд фільма "Птушкі бяз гнёздаў" пра Ларысу Геніюш


Грамадскі прагляд фільма "Птушкі бяз гнёздаў" пра Ларысу Геніюш

У сераду 28 ліпеня пройдзе грамадскі прагляд мастацкага фільма пра Ларысу Геніюш "Птушкі без гнёздаў". Пачатак мерапрыемства ў 17.30  па адрасе пр.Маршэава, 8. Паказ ладзіцца пры падтрымцы праекта "Пакаяньне".

 

На прагляд запрошаныя прадстаўнікі здымачнай групы фільма, а таксама грамадскія дзеячы. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія.

 

Фільм "Птушкі бяз гнёздаў" зняты ў 1996 годзе кінастудыяй "Беларусьфільм" па матывах аўтабіяграфічнай кнігі "Споведзь" вядомай беларускай паэткі Геніюш Ларысы Антонаўны.

 

Рэжысёр Віталь Дудзін, сцэнарыст Яўген Грыгор'еў, ролі выконвалі Таццяна Кавалеўская, Мікалай Кірычэнка, Аляксандр Ткачонак, Уладзімір Шолахаў, Аляксандр Цімошкін, Уладзімір Січкар, Любоў Румянцава, Аляксей Булдакоў, Анатоль Котенеў, Павел Кармунін, Генадзь Гарбук, Алег Корчыкаў, Валерыя Арланава, Пётр Юрчанкоў (старэйшы) і інш.

 

На жаль, фільм зняты па-расейску і мае арыгінальную назву "Птицы без гнёзд". Як распавёў рэжысёр фільма Віталь Дудзін, рабілася гэта дзеля магчымасці паказу фільма на больш шырокую аўдыторыю ў Расеі і іншых краінах былога СССР. На Беларусьфільме рэжысёру абяцалі, што пасля дадуць магчымасць зрабіць беларускамоўную версію фільма, але тагачасныя палітычныя змены ў нашай краіне не дазволілі гэта ажыццявіць.

 

Пра іншыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 100-годзьдзю нашай славутай паэткі можна даведацца тут.


Крыніца - "Пакаяньне"

Навіны па тэме:

Даданне каментара

Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




Статыстыка ад http://election.in-by.net/

Апошнія навіны

ДвубойУ раздзел

Ці быць Закону Божаму ў школе? Пазіцыю каго Вы выбіраеце?


Таццяна Севярынец: “Вывучаць “Закон Божы” у школах трэба!”
Яўген Якавенка: “Я за выкладанне агульначалавечай маралі”

  Убачыць вынікі

Каляндар

«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архіў навін

Відэа на сайцеУ раздзел

АналітыкаУ раздзел

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com