Русская | RSS-стужка | English

» » » Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі. Талака 21 студзеня (Фота)


Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі. Талака 21 студзеня (Фота)

Пробашч парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа менскага Кальварыйскага касьцёлу запрашае ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы выратаваць cамых старажытныя могілкі на тэрыторыі Менску, помніка архітэктуры міжнароднага значэньня. Талака прызначаная на суботу 21 студзеня а 10-й гадзіне.

Менскі "Спэцкамбінат", у гаспадарчым распараджэньні якога знаходзяцца Кальварыйскія могілкі, зьмясціў на шэрагу магілаў таблічкі з просьбай "абнавіць спрахлыя надмагільныя збудаваньні". У іншым выпадку, кажацца ў папярэджаньні, адміністрацыя Спецкамбінату будзе прыймаць да іх меры "ў адпаведнасьці з заканадаўствам". Прычым пазначаныя такімі таблічкамі пахаваньні знаходзяцца ў цэнтральнай, самай гістарычнай частцы Кальварыі, дзе пахаваныя многія беларускія грамадзкія дзеячы і беларуская шляхта.

Як мяркуе, пробашч кальварыйскай парафіі ксёндз Андрэй Бародзіч, гэтае папярэджаньне азначае, што магілы будуць зьнішчаныя. Каб не дапусьціць зьнішчэння магіл, ксёндз Андрэй запрашае менчукоў дапамагчы ўпарадкаваць пахаваньні. Талака па добраўпадкаваньні Кальварыйскіх могілак распачнецца ў суботу 21 студзеня а 10-й гадзіне. Ня будзьце абыякавымі, далучайцеся да талакі!

 

Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі. Талака 21 студзеня (Фота)Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі. Талака 21 студзеня (Фота)

 

Паводле catholic.by і svaboda.org

 

Фота сайта "Радыё Свабода" 

 

 



Запісаць у свой LiveJournal Напісаць ВКонтакте Напісаць в Facebook Напісаць в Moimir Напісаць в Blogger Напісаць в Yandex Напісаць в Google Bugzz

Навіны па тэме:


Загрузить Adobe Flash Player
Права Выбару

Відэа на сайцеУ раздзел

Апошнія навіны

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com