- Запрашаем на з’езд БХД: 12 верасня, 10.30, палац культуры МТЗ!
- Баранавіцкія прадпрымальнікі звярнуліся да Рымашэўскага
- БХД дазволілі правесці канферэнцыю ў ПК МТЗ
- Найбуйнейшы хрысціянскі партал INVICTORY.ORG правёў вэб-канферэнцыю з Віталём Рымашэўскім
- В.Рымашэўскі: У беларусаў павінна быць хрысціянская палітычная альтэрнатыва
15 сьнежня 2009, 12:41 | Навіны, БХД | Каментароў: 0 Версія для друку
СЕВЯРЫНЕЦ ПАДТРЫМАЎ “МАЦІ СУПРАЦЬ НАРКОТЫКАЎ”
Лідэр “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Павал Севярынец падтрымаў зварот Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Маці супраць наркотыкаў” адносна прапаганды гомасэксуалізму ў Беларусі.
Нагадаем, арганізацыя заклікае супрацьстаяць прапангадзе гомасэксуалізму ў краіне:“Мы супраць таго ладу жыцця, які яны нам старанна хочуць навязаць, бо гэты лад жыцця нясе смерць і разбурэнне. Зараз усё залежыць ад кожнага з нас, спыніцца гэты рух ці атрымае распаўсюд, як у Еўропе і Амерыцы. Заўтра будзе позна”.
- Лічу, што лідэрам беларускага грамадства варта прыслухацца да словаў тых, хто ратуе маладых беларусаў ад любых формаў залежнасці – наркатычнай, алкагольнай, гомасэксуальнай, - заявіў Севярынец у інтэрв’ю “МЫ”.
- Безумоўна, любы чалавек мае права на прыватнае жыццё. Але мая свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. Калі сэксуальная распуста альбо гомасэксуалізм адкрыта прапагандуецца як норма і навязваецца ў якасці “моды” – гэта ставіць пад пагрозу аснову грамадства: мараль і сямейныя каштоўнасці.
Павал Севярынец з недаўменнем успрыняў уключэнне арганізацыі геяў і лесбіянак у склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў Беларусі:
- На мой погляд, наяўнасць у шэрагах Асамблеі агрэсіўных агітатараў разбэшчанасці дыскрэдытуе нацыянальны і дэмакратычны рух. А што, калі заўтра ў супольнасць дэмакратычных НДА папросяцца арганізаваныя прыхільнікі легалізацыі прастытуцыі, эўтаназіі, педафіліі?..
- Сам грэшны, я не маю маю права асуджаць людзей за тое, што яны такія, якія ёсць, - зазначае Севярынец. – Але трэба адрозніваць грэшніка і грэх. Прапаганда распусты – гомасэксуальнай альбо гетэрасэксуальнай – ёсць выклік грамадству і не можа лічыцца станоўчай грамадскай дзейнасцю. Прапанову правесці ў наступным годзе ў Менску так званы “славянскі гей-парад” не магу расцэньваць інакш як правакацыю.
- У рэшце, - завяршае Павал Севярынец, - Божая любоў у стане змяніць тых, хто шчыра каецца. Веру, што такія людзі могуць збавіцца праз зварот да Хрыста.
Навіны па тэме:

БлогіУ раздзел
Апошнія навіны
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Жнівень 2010 (189)
Ліпень 2010 (220)
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




