Парламенцкая кампанія – Альтэрнатыва 2016

Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць!


Хрысціянскія дэмакраты ўдзельнічаюць у парламенцкай кампаніі 2016 для таго, каб прымусіць улады распачаць у краіне перамены. Трэба спыніць збядненне беларускага народа і вярнуць людзям надзею на лепшую будучыню.


Падзенне заробкаў і беспрацоўе, рост цэнаў і новыя падаткі, несправядлівыя пенсіі застануцца з намі да таго часу, пакуль мы церпім уладу, якая гэтыя праблемы і спарадзіла. Для вертыкалі крызісу не існуе. За грошы з нашых падаткаў падчас крызісу чыноўнікі праводзяць дарагія сходы, робяць сабе падарункі, будуюць палацы і спецбальніцы, набываюць дарагія аўтамабілі. Нам жа яны кажуць, што ў бюджэце няма сродкаў. На паліклінікі, школы і дзіцячыя садкі, чыстую ваду і добраўпарадкаванне грошай не хапае. Зараз гэтыя выхадцы з наменклатуры зноў ідуць у парламент, хаця ўжо некалькі гадоў не могуць знайсці выйсця з крызісу.


Мы замагаемся за тое, каб голас простых і забытых уладай людзей быў пачуты. Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, медыцынеЖКГпенсіяхадукацыі, культуры і іншых сферах. Мы ўпэўнены, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз. Іначай нас кожны год чакае новы падатак, рост тарыфаў і цэнаў, падзенне заробкаў і дабрабыту нашых сем’яў.


Для таго каб дабіцца перамен у палітыцы, эканоміцы і сацыяльных сферах, трэба Ваша дапамога. Заклікаем далучацца да камандаў нашых лідараў у рэгіёнах!

 

Кантактны тэлефон: +375 291673435

Email: bchd.info@gmail.com



Петрусевіч Фёдар


Берасцейская-Цэнтральная выбарчая акруга № 2

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў в. Цярэблічы Столінскага раёна.

Пражывае ў Брэсце. Жанаты. Мае сына і дачку, унука.

Пасля школы паступіў у Ленінградскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае каманднае вучылішча.

Падпалкоўнік запасу. Праходзіў службу ў розных ваенных акругах.

Працаваў інжынерам на розных прадпрыемствах. Ветэран працы.

Грамадскі актывіст, займаецца абаронай правоў падманутых дольшчыкаў Брэста.

"Галоўныя выклікам у Беларусі з'яўляецца нестабільнае і заблытанае заканадаўства, якое наўпрост спрыяе высокаму ўзроўню карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і, адпаведна, падзенню жыццёвага ўзроўню народа."


Малашчанка Таццяна


Баранавіцкая сельская выбарчая акруга №7

Нарадзілася ў горадзе Баранавічы ў 1968 г. Эканаміст. Маці 3 дачок. Хрысціянка. Зараз выхоўвае 2 непаўнагадовых дзяцей

Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Баранавічах.

Мае вышэйшую адукацыю. Навучалася ў Санкт-Пецярбургу і Менску ў гандлёва-эканамічных вышэйшых установах. Скончыла школу з залатым медалём.

Акрамя спецыяльнасцяў медсястры, мастака-афарміцеля, кіроўцы праходзіла падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў на прадпрымальніка, аператара ЭВМ.

Працавала як жонка вайсковага афіцэра ў сакрэтным справаводстве бібліятэкаркай - тапаграфісткай у Валгаградскай вобласці РФ да 2003 года.

У Беларусі разам з мужам трымалі ўласны бізнес - салон водаапрацоўкі "Вадзянік" да 2011 г.

Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Змагаецца за стварэнне беларускіх класаў у Баранавічах, удзельнічае ў мерапрыемствах "Мова нанова", валанцёрскіх курсах па вывучэнні эўрапейскіх моваў.

Відэавыступ (спасылка)

Глядзець тэлевыступ і дэбаты


Нахайчук Віктар

Днепра-Бугская выбарчая акруга № 10

Нарадзіўся ў 1979 гадзе ў Іванаве. Жанаты, шматдзетны бацька, выхоўвае двух сыноў і дзвюх дачок. Індывідуальны прадпрымальнік.

Сябра аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакраты”.

Скончыў прафтэхвучылішчаў № 102 горад Кобрын, Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж па кваліфікацыі тэхнік-будаўнік-тэхнолаг, Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт па кваліфікацыі інжынер-педагог, Міжнародны інстытут эканомікі і права па кваліфікацыі менеджэр, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Інстытут дзяржаўнай службы па кваліфікацыі менеджэр-эканаміст.

Працаваў майстрам вытворчага навучання ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 65 будаўнікоў, дыспетчарам ААТ «Белсолад».

З 2009 года заснавальнік, лектар Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Свет для ўсіх”. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Іванаве.


Севярынец Таццяна

Віцебская – Чкалаўская выбарчая акруга № 18

Нарадзілася ў 1954 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці.Пражывае ў Віцебску. Хрысціянка. Замужам. Трое дарослых дзяцей, шасцёра ўнукаў.

З’яўляецца каардынатарам аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя па Віцебскай вобласці.

34 гады працавала выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Настаўнік вышэйшай катэгорыі.

13 гадоў працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - філалагічны факультэт, выкладчык рускай мовы і літаратуры.

Глядзець дэбаты


Шабуня Алена

Віцебская –Чыгуначная выбарчая акруга №19

Жыве ў г. Віцебск. Маці траіх дзяцей.

Пазаштатны журналіст незалежных СМІ, сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ).

Працавала рэдактарам "Тэлерадыёкампаніі "Віцебск”.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "журналіст” і Хрысціянскі інстытут навучання і падрыхтоўкі. Каардынатар Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД у Віцебску.


Лупач Зміцер

Докшыцкая выбарчая акруга №22

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёна.

Жанаты, выхаваў дзвюх дачок і сына.

Індывідуальны прадпрымальнік.

Пасля заканчэння ў 1984 годзе Глыбоцкай сярэдняй школы №1 працаваў паляводам у калгасе "Герой працы” Глыбоцкага раёна. З 1986 па 1988 год праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах. Пасля заканчэння службы працаваў электрыкам у калгасе "Герой працы”.

У 1985 годзе завочна паступіў у беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці "Аграхімія і глебазнаўства”, якую з адзнакай закончыў у 1992 годзе. З 1989 па 1991 год працаваў аграномам-аграхімікам, брыгадзірам трактарна-паляводчай брыгады ў калгасе імя Свярдлова Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1993 па 1997 год працаваў брыгадзірам у калгасе "Герой працы” Глыбоцкага раёна.

З 2009 па 2014 год працаваў галоўным рэдактарам рэкламнай газеты "Прэфект-інфо”. Зараз з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, займаецца відэаздымкай. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Глядзець відэазварот


Шарыпаў Аляксандр

Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гомелі. Хрысціянін.

Працуе наладчыкам абсталявання ў трыкатажным вытворчым ТДА «Белмар».

Скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, кваліфікацыя - інжынер-механік і Гомельскае тэхнічнае вучылішча №152 электратэхнікі па спецыяльнасці наладчык тэхналагічнага абсталявання вытворчасці паўправадніковых прыбораў.

Службу праходзіў у паветрана-дэсантных войсках.

Працаваў дырэктарам, камерцыйным дырэктарам, камерцыйным агентам, наладчыкам абсталявання 6-га разраду, механікам па абсталяванні, электраманцёрам, інжынерам-энергетыкам, начальнікам участка, галоўным інжынерам, вядучым інжынерам, загадчыкам гаспадаркай у паліклініцы. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Гомельскай вобласці.

Глядзець тэлевыступ


Чэчка Мікалай

Палеская выбарчая акруга № 43.

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гомелі.

Нарадзіўся ў 1952 г. Пражывае ў Лельчыцах. Мае двое дарослых сыноў.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці матэматыка.

Прайшоў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах СССР на Балтыйскім флоце.

Пасля службы ў войску вучыўся і працаваў ва універсітэце: лабарант, інжынер, навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара універсітэта.

Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №1 г.п. Лельчыцы. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.


Баўсюк Мікалай

Гродзенская-Ленінская выбарчая акруга №52

Нарадзіўся 5 сакавіка 1950 года. Пражывае ў в. Капцёўка Гродзенскага раёна. Жанаты. Мае дарослых сына і дачку, чацьвёра ўнукаў.

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Гродзенскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Гродзенскі Сельскагаспадарчы Інстытут па спецыяльнасці вучоны аграном.

Працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Гродзенскай вобласці на пасадзе аграном.

Арганізатар грамадскіх кампаній у Гродна і Гродзенскім раёне па забеспячэнню якаснай вадой жыхароў горада, змены расклада руху грамадскага траспарту, за лепшыя дарогі ў Гродне і Гродзенскім раёне.


Войцехаў Антон

Дзятлаўская выбарчая акруга №56

Нарадзіўся ў 1987 года.

Працуе кансультантам у прыватным інфармацыйна-асветніцкім установе «Ноктуам».

У 2005 годзе скончыў сярэднюю школу № 27 г. Гродна. Прайшоў курсавую падрыхтоўку ў установе адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй" па прафесіі электрагазазваршчык.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2009 годзе на Гродзенскім механічным заводзе ў якасці электрагазазваршчыка.

 

Глядзець тэлевыступ і дэбаты


Масюк Алесь

Слонімская выбарчая акруга №58

Нарадзіўся ў 1975 годзе і жыве ў г. Слонім.

Хрысціянін. Вядзе здаровы лад жыцця.

Працуе педагогам у Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, навучае дзяцей асновам турызму.

Працоўны шлях пачаў з працы грузчыкам Слонімскай аптова-рознічнай дзяржаўнай фірмы «Світанак». Затым працаваў будаўніком на Слонімскім вытворчым прадпрыемстве «Сэрвіс», МПМК – 164, рабочым цэнтру дзіцяча-юнацкага турызму, дарожным рабочым у Слонімскім ДУ РУП ДБТ – №6.

Адукацыя вышэйшая – педагагічная. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы па кваліфікацыі "гісторык – архівіст”.

 

Глядзець тэлевыступ


Кабанчук Таісія

Бабруйская-Ленінскаявыбарчая акруга №78


Нарадзілася ў 1954 г. Пражывае ў Бабруйску. Мае двое дарослых сыноў і трое унукаў.

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці.

Па адукацыі бібліятэкар. Ветэран працы.

З 1973 па 1981 год працавала ва ўстановах культуры і адукацыі на Магілёўшчыне.

5 год працавала загадчыцай бібліятэкі ў вайсковай частцы свайго мужа у г. Франкфурт-на-Одэры (Германія).

З 1987 па 1998 год працавала у Бабруйскім аўтатранспартным каледжы старэйшым бібліятэкарам-бібліёграфам.


Шамбалава Таццяна

Крычаўская выбарчая акруга №83

Нарадзілася ў 1986 годзе ў Чэрыкаве. Праваслаўная хрысціянка. Пазаштатны журналіст.

Скончыла Княжыцкую школу мастацтваў (па класе баяна, 2002 г.).

Вывучала гісторыю і археалогію ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, гісторыю і культуру краін Усходняй Еўропы ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка (горад Торунь, Польшча).

Донар крыві.

Сябра ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Са школьных часоў прымае актыўны ўдзел у грамдскім жыцці, вырашэнні мясцовых праблемаў. У пачатку 2000-ых гадоў дамаглася рамонту дарогі ў вёсцы Сенькава.

У 2010-ым годзе прыцягнула ўвагу грамадскасці і прадстаўнікоў мясцовых улад да праблем водазабеспячэння, транспарту і стану дарог у вёсцы Ільінка Магілёўскага раёну.

Глядзець тэлевыступ


Чыгір Арсеній

Быхаўская выбарчая акруга №81


24 гады. Пражывае ў г. Бабруйск. Нарадзіўся ў сям'і баявога афіцэра.

Працуе на ААТ «Чырвоны харчавік» аператарам капіявальных і памнажальных машын наафсетнага-картонавымучастку.

Скончыў ў 2014 годзе Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт у горадзе Бабруйску па спецыяльнасці эканамічная інфарматыка.

Увесь час быў актыўным чалавекам, прымаў удзел у дзейнасці школы і гарады, быў узнагароджаны рознымі граматамі і падзякамі ад кіраўніцтва школы і гарады. Каардынатар аргкамітэта РГА "Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў Бабруйску.


Бодзілеў Андрэй

Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга №84


Нарадзіўся ў 1989 годзе. Пражывае ў горадзе Магілёве. Праваслаўны хрысціянін.

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні НДА "Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў г. Магілёў.

Спецыяліст па аналізу і прагназаванню прыватнай інфармацыйна – асветніцкай установы "Ноктуам”.

Навучаецца на 4-м курсе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. А.А.Куляшова на гістарычным факульцецезавочна.

Скончыў Магілёўскую абласную кадэцкую вучэльню.

Працаваў ахоўнікам і начальнікам службы бяспекі ў камерцыйных установах. Каардынатар аргкамітэта РГА "Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў Магілёве.

Глядзець тэлевыступ і відэазварот 


Аксёнаў Алег

Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга №85

Нарадзіўся ў 1964 годзе. Пражывае ў горадзе Магілёве. Праваслаўны хрысціянін. Жанаты. Мае сына і ўнучку. Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў г. Магілёў.

Дырэктар прыватнай інфармацыйна – асветніцкай установы "Ноктуам”.

Пасля сканчэння сярэдняй школы працаваў на заводзе "Чырвоны металіст” вучнем токара. За амаль год працы атрымаў трэці разрад токара і сумежную спецыяльнасць – электрык трэцяга разраду.

Афіцэр запасу вайскова - марской авіяцыі. З пятнадцаці год займаўся парашутныму спорту. Навучаўся ў авіяцыйных цэнтрах па вайсковай спецыяльнасці "пілот верталёту”. Прайшоў перыпадрыхтоўку па спецыяльнасці "штурман аператар”.

Працаваў дырэктарам спартовай базы і трэнерам па ветразеваму спорту ў Магілёўскім аблсавете ВДФСО прафсаюзаў.

Мае спартыўныя разрады па лыжным гонкам і ветразеваму спорту. Быў кіраўніком спартклубу, вядучым інжынерам адзелу сацыяльнага забеспячэння завода "Магілёўтрансмаш”.

Працаваў як індывідуальны прыдпрымальнік, кіраўніком і дырэктарам камерцыйнай фірмы.

Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёве.

Глядзець тэлевыступ


Сьянава Аляксандра

Асіповіцкая выбарчая акруга №89


1955 года нараджэння. Пражывае ў Бабруйску. Хрысціянскі дэмакрат. Замужам. Выхавала траіх дзяцей, мае чатырох унукаў.

Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг.

Працавала галоўным інжынерам Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, камерцыйным дырэктарам УКПП «Пахіл», галоўным тэхнолагам і майстрам закройном ўчастка на Бабруйскім КНТ, начальнікам швейнага ўчастка ў ТАА «текстильМаркет». Глядзець дэбаты


Кавалькоў Аляксандр

Шабаноўская выбарчая акруга № 91

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Пражывае ўжо 26 гадоў у Шабанах. Столяр. Мае дзвюх дачок, трох унучак.

З'яўляецца сябрам аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Працаваў з 1980 года па 1993 год токарам на прадпрыемстве «Інтэграл». Затым працаваў сталяром у прыватных фірмах.


Барысаў Пётр

Грушаўская выбарчая акруга №99

Нарадзіўся 17 лютага 1942 года, адукацыя вышэйшая, пенсіянер, ветэран працы.


Усіновіч Таццяна

Каменагорская выбарчая акруга №102

Нарадзілася ў 1985 годзе. Шматдзетная маці.

Адукацыя вышэйшая.

Працуе лабарантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.

 

Глядзець тэлевыступ


Кавалькова Вольга

Дамброўская выбарчая акруга №103

Нарадзілася і жыве ў г. Мінск. 32 гады. Юрыст.

Працуе галоўным бухгалтарам.

Працавала выкладчыкам курсу павышэння кваліфікацыі ДУА "Інстытут павышэння кваліфікацыі" Кадры індустрыі "па кадраваму і жыллёваму заканадаўству, спецыялістам аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, юрыстам.

Скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў па спецыяльнасці «юрыст», Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па кваліфікацыі «бухгалтар», курсы інтэрнэт-маркетолага і кіраўніка нерухомай маёмасцю. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Менску, лідар аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнага руху.


Глядзець тэлевыступ, дэбаты на БТ і дэбаты на Белсаце


Хоміч Марына

Кальварыйская выбарчая акруга №104


Нарадзілася ў 1990 г. Пражывае ў горадзе Мінск.

Галоўны спецыяліст па аналізу і прагназаванню Прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы "Ноктуам”.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці філолаг-культуролаг.

Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў г. Мінск.

З’яўляецца кіраўніком аркамітэту па стварэнні арганізацыі "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, сябрам Савета Беларускага Нацыянальнага Моладзевага савета "РАДА”, а таксама сябрам Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Усходняга Партнёрства.

Глядзець тэлевыступ


Гацак Максім

Коласаўская выбарчая акруга №106

28 гадоў. Жанаты. Выхоўвае двух дзяцей.

Незалежны журналіст.

Індывідуальны прадпрымальнік.

Скончыў ліцэй БДУ, факультэт міжнародных бізнэс-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Трохразовы прызёр рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі.

Як журналіст-фрылансер супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх незалежных выданняў, сярод якіх Telegaf.by, «Человек и закон», БДГ, а таксама замежнымі СМІ з Літвы, Венгрыі, Расіі і Нарвегіі.

Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар хрысціянскага інфармацыйнага парталу KRYNICA.INFO.

Намеснік старшыні аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнага руху, прэс-сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Глядзець тэлевыступ