Бразільскія футбалісты хочуць быць святарамі

11.01.2010, 11:05  |  Навіны, Свет

Паўабаронца клуба "Гамбург" Зе Раберта заявіў, што пасля завяршэння футбольнай кар'еры стане пастарам.

 

"Я адчуваю ў сабе пакліканне дапамагаць людзям. Усё, што адбывалася ў маім жыцці, не проста так. Бог даў мне шанец", - заявіў 35-гадовы бразільскі спартсмен у інтэрв'ю нямецкаму часопісу "Bunte".

 

Ён раз у тыдзень наведвае царква і арганізаваў групу па вывучэнні Бібліі. На працягу некалькіх гадоў З.Раберта асвойвае тэалогію.

 

Раней аб намеры прыняць сан заяўляў і іншы бразільскі футбаліст - Кака (паўабаронца "Рэала"). Ён адзначаў, што "няпроста растлумачыць сучаснаму грамадству рэчы, якія былі напісаны тысячы гадоў таму. Аднак менавіта гэта і з'яўляецца задачай добрага пастара – зрабіць сучасным біблейскае вучэнне".

Навіны па тэме