Мясцовыя выбары прызначаныя на 25 красавіка

18.01.2010, 13:43  |  Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, Палітыка

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 25 красавіка 2010 года.

 

Сёння прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ № 21 "Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання», паведамляе БелТА.

 

Указам Цэнтрвыбаркаму загадваецца «у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах».

Навіны па тэме