У Літве створаная Хрысціянская партыя

25.01.2010, 09:46  |  Навіны, Свет, Палітыка

У Літве створаная новая правацэнтрыская палітычная сіла, шляхам аб’яднання сацыяльнага саюза хрысціян - кансэрватараў (ССХК) і сябраў парламенцкай групы "Адзіная Літва".

 

Партыя будзе насіць назву Хрысціянская, яе лідэрам абралі экс-прэм'ера Літвы Гедыміна Вагнорюса.

 

Як адзначыў парламентарый Лігітас Кярнагіс, яго фракцыя "Адзіная Літва", якая да гэтага часу была целам без душы, аб'ядналася з партыяй, якая ўвасобіла прынцып гэтай душы.

 

Вітаючы ўдзельнікаў з'езда, Г.Вагнорюс адзначыў, што новая партыя будзе партыяй "сапраўдных кансерватараў", якія будуць ажыццяўляць падтрымку сучаснаму кансерватызму, паважаць традыцыі, але не будуць баяцца новых павеваў.

 

З’ездам Хрысціянскай партыі прынята рашэнне прапанаваць ураду Літвы план надзвычайных мер, рэалізацыя якіх дазволіць істотна палепшыць эканамічную сітуацыю ў Літве.

Крыніца: Delfi

Навіны па тэме