У ЗША 100 мільёнаў гледачоў ўбачаць рэкламу супраць абортаў

04.02.2010, 09:32  |  Навіны, Свет

У перапынку фіналу матча па амерыканскаму футболе Super Bowl, які адбудзецца 7-га лютага, гледачы па тэлевізару ўпершыню ў гісторыі падобных падзей убачаць рэкламу супраць абортаў.

 

Адна з найважнейшых спартыўных падзей у ЗША прадастаўляе магчымасць фірмам разрэкламаваць сваю прадукцыю. Кошт 30-секунднага рэкламнага роліка на тэлеканале CBS вагаецца ад 2,4 да 2,8 мільёнаў долараў. Гэта адна з прычын, па якой у перапынку на рэкламу да гэтага часу не з'яўляліся рэкламныя ролікі грамадскіх кампаній.

 

Аднак, у гэты раз павінна быць інакш. Вядомая хрысціянская арганізацыя «Focus on the Family», звязаная з рухам хрысціян-евангелістаў, падрыхтавала ролік і заказала яго выпуск.

 

У запланаваным відэа будзе прадстаўлена сапраўдная гісторыя вядомага гульца амерыканскага футбола Ціма Тэбова з Флорыды. Футбаліст раскажа, як у 1987 годзе яго маці, у той час цяжарная, паўстала перад складаным выбарам, калі ўрачы рэкамендавалі ёй зрабіць аборт, у сувязі з чаканым ускладненнямі. Пем Тебов, аднак, нарадзіла здаровага сына. Галоўным дэвізам рэкламы стаў слоган «Шануйце сям'ю, шануйце жыццё».

 

Ацэньваецца, што фінал лігі NFL ў гэтым годзе можа ўбачыць рэкордная колькасць гледачоў.

Навіны па тэме