У штаце Каліфорнія мэр абвясціў свой горад хрысціянскім

04.02.2010, 09:56  |  Навіны, Свет

Мэр горада Ланкастэр Рэкс Пэрыс звярнуўся да жыхароў з афіцыйнай прамовай, дзе заклікаў іх прагаласаваць за закон, згодна з якім паседжанні гарадскога савета будуць адкрывацца малітвай «Ойча наш».

 

Ланкастэр - шосты па велічыні горад у акрузе Лос-Анжэлес, у ім каля 120 тысяч жыхароў.

 

«Мы - растучая хрысціянская абшчына, і давайце не будзем гэтага саромецца», - сказаў мэр.

 

Гэта выклікала незадаволенасць мясцовых мусульман. Кіраўнік Ісламскага інстытута заявіў, што падобнае выказванне мэра «прымушае мусульман адчуваць сябе чужымі».

Навіны па тэме