Юлію Міхайлаву адлічылі з вучобы

10.02.2010, 18:19  |  Навіны, Палітыка

Моладзевую актывістку Юлію Міхайлаву адлічылі з каледжу тэкстыльнай прамысловасьці. Дзяўчыне раней пагражалі адлічэньнем. Сёньня да яе не было ніякіх заўваг з боку адміністрацыі, але ўвечары 10 лютага дзяўчыну выклікала дырэктарка і паведаміла, што тая адлічана з вучобы.

 

Юліі Міхайлавай патлумачылі, што прычынай адлічэньня стала ня тое, што дзяўчына адсутнічала на занятках у той дзень, калі за ўхіленьне ад вайсковай службы судзілі яе брата, Івана Міхайлава, а тое, што дзяўчына нібыта груба сябе ў той дзень паводзіла.

Навіны па тэме