Вера ў Бога дапамагае затармазіць развіццё хваробы Альцгеймера

11.02.2010, 12:58  |  Навіны, Свет

Рэлігія і вера ў Бога дапамагаюць затармазіць развіццё хваробы Альцгеймера. На падставе праведзенага даследавання да такой высновы прыйшлі італьянскія вучоныя.

 

Даследчыкі з Універсітэта Падуі на працягу года назіралі за 64 пацыентамі з дыягназам Альцгеймер, падзяліўшы іх на дзве групы: з нізкім і высокім ўзроўнямі рэлігійных перакананняў. Навукоўцы ўважліва сачылі за іх станам і тэмпамі страты жыццёвых здольнасцяў, што характэрна для гэтага захворвання. Улічваліся самыя элементарныя навыкі, такія як здольнасць самастойна апрануцца, або паесці, і больш складаныя для такіх пацыентаў задачы - як размова па тэлефоне. У выніку было выяўлена, што ў вернікаў хворых тэмпы развіцця хваробы і яе наступстваў на 10% ніжэй.

 

"Добра вядома, што кантакты з людзьмі зніжаюць тэмпы фізічнай і ментальной дэградацыі, аднак у нашым выпадку відавочна тое, што і вера дапамагае затармазіць развіццё хваробы", - сказаў прафесар Энца Манцато, які ўзначаліў даследчую групу, даклад якой быў апублікаваны ў спецыялізаваным часопісе "Апошнія даследаванні Альцгеймера ".

 

"Такім чынам, вельмі важна не толькі сацыяльная актыўнасць, але і ўнутраная здольнасць чалавека да духоўнай цэласнасці", - сказаў вучоны.

Навіны па тэме