Каля 20 актывістаў неафіцыйнага СПБ затрыманыя па дарозе на суд па справе Тэрэсы Собаль

15.02.2010, 11:47  |  Навіны, Палітыка

Сёньня ў раённым судзе ў Валожыне разглядаецца пазоў афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месьціцца ў Горадні, да дзяячкі польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэсы Собаль. Каб падтрымаць жанчыну, у Валожын едуць дзясяткі актывістаў Саюзу палякаў.

 

Суд над польскай актывісткай Тэрэсай Собаль у Валожыне праходзіць на тэрыторыі вайсковай часткі, куды нікога не пускаюць, бо сёньня “праходзяць вучэньні”.

 

Не ўпусьцілі таксама польскага консула Марэка Марцінэка, які прыехаў зь Менску.

 

На пад’езьдзе да гораду міліцыянты затрымалі мноства машынаў. Прыкладна 20 чалавек цяпер знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі непадалёк ад Валожына.

 

Дакладна вядома, што затрыманыя прэсавы сакратар неафіцыйнага СПБ Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч, лідэр Саюзу Анжаліка Борыс, ейны намеснік Анджэй Пачобут.

Навіны па тэме