Сікорскі сустрэнецца з Лукашэнкам

25.02.2010, 14:27  |  Навіны, Палітыка

Сёньня кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэнецца зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

 

Сустрэча заплянаваная на 4:45 менскага часу ў Кіеве, дзе абодва палітыкі бяруць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды інаўгурацыі новага ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

 

Сікорскі зьбіраецца размаўляць з Лукашэнкам перадусім пра апошнія рэпрэсіі супраць СПБ. Раней Сікорскі сустрэўся са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Размова працягвалася каля гадзіны.

Навіны па тэме