Менскія хрысціянскія дэмакраты сабралі 2.500 подпісаў

26.02.2010, 09:53  |  Галоўныя навіны, Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, БХД

2.500 подпісаў выбаршчыкаў ужо сабралі ініцыятыўныя групы ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты сталічных хрысціянскіх дэмакратаў.

 

Так, неабходную колькасць подпісаў дзеля вылучэння ў дэпутаты Менскага гарсавету сабралі прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Пётр Барысаў, Людміла Рыжыкава, Мікалай Вязьмін і Юры Шабалін. Усяго ж у Менску збіраюць подпісы 24 хрысціянскіх дэмакрата.

 

Нагадаем, сярод прэтэндэнтаў на кандыдацтва адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, каардынатарка кампаніі "Пакаянне" Валерыя Чарнаморцава, прадпрымальнік Леанід Скарабагаты, 18-гадовая студэнтка Ірына Губская, лідэр Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Любоў Каменева, праграмайстар, перакладчык на беларускую мову Google і Facebook Сяргей Чарнавокі, драматург і паэтка Галіна Каржанеўская і іншыя.

 

Паводле сакратара Менскай гарадской арганізацыі БХД Дзяніса Кобрусева, абсалютная большасць людзей, якіх абыходзілі менскія хадэкі, не ведаюць, каго абралі дэпутатам па іхнай акурзе на мінулых выбарах, не вераць у тое, што новы чалавек здолее рэальна штосьці змяніць.

 

- Частка людзей ужо настолькі расчараваліся ва ўладзе, што зусім страцілі цікавасць да палітычнага працэсу. Адмаўляюцца нават выслухаць нас, - кажа Дзяніс Кобрусеў. А часам сустракаюцца перашкоды з боку загадчыкаў студэнцкіх інтэрнатаў, якія не пускаюць хадзіць па пакоях збіраць подпісы.

Навіны па тэме