З палітычных партыяў найбольш ініцыятыўных групаў зарэгістравала БХД

01.03.2010, 14:14  |  Галоўныя навіны, Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя сталася найбуйнейшай палітычный сілай у Беларусі па выніках рэгістрацыі ініцыятыўных групаў у ходзе мясцовай кампаніі-2010.

 

Беларускія хрысціянскія дэмакраты зарэгістравалі 203 ініцыятыўныя групы з 204 (не зарэгістравалі толькі студэнта Эрнэста Руізу з Полацка). Гэты спіс быў прэзентаваны прэсе і перададзены ў амбасады заходніх краінаў).

 

У сваю чаргу, па дадзеных Цэнтрвыбаркама, колькасць ініцыятыўных групаў, зарэгістраваных ад іншых палітычных партыяў, наступная:

 

Камуністычная партыя Беларусі зарэгістравала 111 ініцыятыўных групаў;

 

Партыя БНФ зарэгістравала 71 ініцыятыўную групу;

 

Аб’яднаная грамадзянская партыя – 60 ініцыятыўных групаў;

 

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – 30 ініцыятыўных групаў;

 

Аграрная партыя – 25;

 

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” – 25;

 

Беларуская партыя «Зялёныя» – 3,

 

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі зарэгістравала 2 ініцыятыўныя групы.

 

У зарэгістраваных партыяў яшчэ ёсць магчымасць вылучыць кандыдатаў на мясцовыя выбары рашэннем кіруючага воргана. Але тыя кандыдаты, хто сур’ёзна працуюць на выбарчай кампаніі, рэгіструюць ініцыятыўную групу, каб пачаць кампанію на месяц раней, сабраць за сабе подпісы і “падстрахавацца”.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ператвараецца ў вядучую дэмакратычную палітычную сілу, - кажа лідэр БХД Павал Севярынец. - Мы ўпэўненыя, што наша кампанія ўзрушыць людзей перад 2011 годам па ўсёй Беларусі.

Навіны па тэме