У Польшчы адбываецца VI Біблейскі марафон

02.03.2010, 10:37  |  Навіны, Свет

З 28 лютага па 13  сакавіка ў польскім горадзе Познань адбываецца шосты Біблейскі марафон, арганізаваны Аддзелам душпастырства моладзі Познанскай архідыяцэзіі. Увесь тэкст Святога Пісання падзелены на 1500 фрагментаў, якія на працягу двух тыдняў будуць прачытаныя ў 22-х прыходах. Удзельнікі марафону будуць чытаць з спецыяльнага выдання так званай Познанскай Бібліі.

 

Штодня, у храмах пачынаючы з 15:00 да позняга вечара паслядоўна будуць прачытаныя Кнігі Старога і Новага Запаветаў. Падчас марафону ў прыходах, якія прымаюць удзел у марафоне, будзе праведзена зборка прадуктаў. Такім чынам, арганізатары падтрымаюць дабрачынныя сталовыя ў Познані. Арганізатары таксама нагадваюць, што публічнае чытанне Бібліі павінна стаць для вернікаў заахвочваннем часцей звяртацца да Божага слова, слухаць яго і чытаць.

 

Першы ў Польшчы Біблейскі марафон прайшоў у Познані ў 2005 годзе. Тады Свяшчэннае Пісанне бесперапынна, днём і ноччу, чыталі ў храме Усіх Святых. Марафон працягваўся амаль 120 гадзін.

Навіны па тэме