Віталю Рымашэўскаму стукнулі прэзідэнцкія 35!

03.03.2010, 15:44  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і верагоднаму кандыдату ад БХД у прэзідэнцкай кампаніі 2011 года Віталю Рымашэўскаму сёння споўнілася 35 гадоў. Лідэры БХД віншуюць свайго паплечніка.

 

Павал Севярынец:Шчыра віншую Віталя з 35-годдзем! Для палітыка ў Беларусі гэта, бадай што, самы адказны ўзрост. Віталь – сапраўдны лідэр, выдатны арганізатар, шчыры вернік, адзін з тых лідэраў, якія, на мой погляд павінны весці Беларусь да хрысціянскага адраджэння і дэмакратыі”.

 

Георгій Дзмітрук:35 гадоў – гэта ўзрост, калі чалавек вызначаецца са сваімі жыццёвымі мэтамі. Я ведаю Віталя як паслядоўнага і адказнага чалавека, таму мяркую, што 35 гадоў будзе крокам да будучай прэзідэнцкай кар’еры. Жадаю мужнасці, моцнага здароўя і перамогаў”.

 

Аляксей Шэін: “Зычу Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах, у тых рэчах, за якія адказвае Віталь у БХД: кампанія “Пакаянне”, міжнародная дзейнасць, кіраванне Менскай арганізацыяй БХД. А таксама Божай ласкі і дапамогі сям’і Віталя – жонцы Настассі і маленькай дачушцы Еве”.

 

Дзяніс Садоўскі: “Шчыра, ад усяго сэрца віншую свайго сябру і паплечніка Віталя з ягоным святам! Адказнасць і працаздольнасць Віталя натхняе нас на працу. Хай Госпад блаславіць яго, асабліва ў наступны год, год прэзідэнцкай кампаніі, і дасць Віталю мужнасці і моцы".

Навіны па тэме