Кожнае пятае зачатае дзіця ў Еўропе памірае ў выіку аборта

08.03.2010, 12:17  |  Навіны, Свет

Гэта дадзеныя апошняга рапарту "Аборт ў Еўропе і Іспаніі", прадстаўленага ў Брусэлі іспанская Інстытутам сямейнай палітыкі.

 

Рапарт шмат увагі прысвячае 27 краінам Еўрапейскага Саюза. Ён паказвае, што кожнае пятае зачатае дзіця памірае ў выніку аборта, а кожны сёмы аборт здзяйсняюць дзяўчаты ва ўзросце да 20 гадоў. Аборт з'яўляецца асноўнай прычынай смерці. Смяротнасць ад раку, інфаркту і ДТЗ значна ніжэйшая. Так, у 2008 годзе ў краінах Еўропы былі забітыя 2 863 649 дзяцей. У асноўным штогод у краінах Еўрасаюза забіваюць 1 200 тысяч зачатых дзяцей. Аборт забаронены толькі ў Ірландыі і на Мальце. У 14 краінах Еўрасаюза ён дапусцім пры выключных абставінах, а ў 11 робіцца па жаданні.

 

Краіны Еўрасаюза, у якіх за апошнія 15 гадоў зафіксавана найбольшая колькасць перапынення цяжарнасці: Вялікабрытанія, Францыя, Румынія і Італія. Рэкардсменам па колькасці забойстваў ненароджаных дзяцей з'яўляецца Іспанія, дзе за апошняе дзесяцігоддзе колькасць абортаў вырасла на 115 працэнтаў.

Навіны па тэме