БХД заклікае Беларускі Касцёл падтрымаць Саюз палякаў Беларусі

09.03.2010, 11:42  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Нацыянальная Рада Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прыняла зварот у падтрымку Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

 

- У лютым-сакавіку 2010 году рэжым разгарнуў мэтанакіраваную кампанію супраць Саюза палякаў Беларусі, узначаленага Анжалікай Борыс.

 

Дзесяткі актывістаў Саюзу былі затрыманыя або арыштаваныя; Дом польскі ў Івянцы быў гвалтоўна заняты; у праўуладных СМІ развязанае прапагандовае цкаванне арганізацыі.

 

БХД абураная гэтай чарговай кампаніяй задушэння грамадскай супольнасці, і заклікае да салідарнасці з СПБ. Мы звяртаемся да Беларускага Касцёла з заклікам выступіць у падтрымку Саюза палякаў Беларусі: большасць актывістаў Саюза – практыкуючыя каталікі.

 

Толькі разам мы можам супрацьстаяць хлусні і гвалту з боку афіцыйных уладаў, - сцвярджаецца ў звароце Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Навіны па тэме