Кандыдаты ад БХД распавялі пра рэпрэсіі супраць іх (фота)

12.03.2010, 14:12  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД, Выбары ў Мясцовыя Саветы

12 сакавіка ва Ўправе БНФ адбался прэсавая канферэнцыя, дзе прэтэндэнты на кандыдацтва ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі агучылі факты ціску і рэпрэсіяў супраць іх.

 

Распачаў канферэнцыю лідэр партыі Павал Севярынец, які адзначыў, што БХД сутыкнулася з сістэмным і вельмі моцным ціскам з боку ўладаў. Прычына гэтага, хутчэй за ўсё, – найбольшая колькасць вылучаных кандыдатаў на мясцовых выбараў з усіх палітычных партыяў.

 

- “Другі тыдзень я збіраю подпісы ў рэгіёнах у складзе шматлікіх ініцыятыўных групаў.  Бачачы сітуацыю знутры, я магу ўпэўнена сцвярджаць, што ніякімі свабонымі выбарамі ў Беларусі і не пахне. З 203 кандыдатаў, якіх Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла на гэтых выбарах, больш за 100 ўжо сутыкнуліся з фактамі ўціску або рэпрэсіямі. Кожны другі кандыдат пачуў пагрозу ў свой адрас з патрабаваннем зняць сваю кандыдатуру пад пагрозай страты працы або вучобы”, - адзначыў Севярынец.

 

Пра абуральныя факты рэпрэсіяў журналістам распавялі кандыдаты ад БХД Вольга Сьянава (Бабруйск), на якую распачатая крымінальная справа; Алесь Кабяк (Баранавічы), звольнены з працы; прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег (Бабруйск), студэнтка Настасся Сотнікава (Віцебск), пастар царквы “Новае Пакаленне” (Навагрудак) Уладзімір Качагур, кіраўніца рэабілітацыйнага цэнтра “Твой выбар” (Калінкавічы) Тамара Зайцава – людзі, што падвяргаліся пагрозам звальнення з працы або праблемамі з вучобай; Пятро Маланачкін, пастар з Горак, абвінавачаны па крымінальнай справе; Мікалай Вязьмін (Мінск), абвінавачаны ў адміністрацыйным правапарушэнні, якога не здзяйсняў.

 

Не змог прысутнічаць на прэсавай канферэнцыі Андрусь Кашэўскі, “закрыты” 3 сакавіка на 15 сутак ў ізалятры на Акрэсціна. Андрусь Кашэўскі правёў сур’ёзную кампанію, сабраў сотні подпісаў дзеля вылучэння ў Жодзінскі гарадскі і Менскі абласны саветы дэпутатаў і стаўся рэальнай пагрозай для праўладнага кандыдата. Паколькі Кашэўскі сам не паспявае своечасова падаць дакументы на рэгістрацыю, гэтым, з дапамогай юрыстаў, зоймецца БХД, паведаміў Павал Севярынец.

 

Удзельнікі прэсавай канферэнцыіПятро МаланачкінВячаслаў ШэлегТамара ЗайцаваУладзімір КачагурВольга СьянаваАляксандр КабякМікалай Вязьмін

Навіны па тэме