Павал Севярынец сабраў подпісы ў Наваградку і Ваўкавыску (дададзена фота)

13.03.2010, 09:00  |  Галоўныя навіны, Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, БХД

Лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец працягвае паездкі па рэгіёнах. У складзе некалькіх дзесяткаў ініцыятыўных групаў ён збірае подпісы за кандыдатаў ад БХД.

 

Наваградак, Ваўкавыск і Слонім – наступныя кропкі перадвыбарчага падарожжа лідэра партыі. У Слоніме Севярынец правёў сустрэчу з мясцовым кіраўніцтвам БХД, а ў Наваградку і Ваўкавыску дапамагаў збіраць подпісы за кандыдатаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У Наваградку ад партыі шляхам збору подпісаў вылучаюцца 5 чалавек, у Ваўкавыску – адзін. Як адзначыў Павал Севярынец, людзі ў гэтых гарадох вельмі добра рэагавалі на беларускую мову, і за кандыдатаў ад БХД подпісы ставілі ахвотна.

Павал Севярынец сабраў подпісы ў Наваградку і Ваўкавыску (дададзена фота)

 

На фота: збор подпісаў у Берасці

Навіны па тэме