Ператрусы ў незалежных рэдакцыяў і кватэрах журналістаў

16.03.2010, 19:10  |  Навіны, Палітыка

У аўторак былі зробленыя ператрусы на кватэры, якую арандуе галоўная рэдактарка сайта «Хартыі'97», рэдакцыю газеты «Народнай волі», а таксама на кватэры Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп. Цяпер праходзіць зараз ператрус на кватэры журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш на вуліцы Кальварыйскай.

 

16:20. Кватэра Наталлі Радзінай размяшчаецца ў будынку па адрасе Кірава, 23 ля будынка Цэнтральнага суда Мінска - г.зн. былога Коласаўскага ліцэя). На кватэры быў праведзены ператрус. Налётчыкаў было восем чалавек.

 

Галоўная рэдактарка Наталля Радзіна вярталася з абеду (15:15) - кватэра, якую яна арандуе знаходзіцца на 2-м паверсе. Калі яна адмыкала дзверы, восем чалавек спусціліся з трэцяга паверху, прычым адзін з іх ударыў яе ў твар, зазначае журналістка.

Адзін з візітантаў прадставіўся следчым Аляксандрам Чуем, двое іншых адрэкамендаваліся капітанамі міліцыі без указання прозвішчаў, іншыя проста «сціпла» ўварваліся ў кватэру.

 

Наталля Радзіна зазначае, што адзін з уварвантаў быў у чорнай масцы, пастаянна выкрыкваў нацысцкія лозунгі ды салютаваў нацысцкім прывітаннем.

 

Візіцёры паказалі санкцыю на ператрус, падпісаную пракурорам Гомельскай вобласці, г.зн.у рамках «паляўнічай справы».

Пасля пачаўся ператрус. Камп'ютары былі запакаваныя ў чорныя пластыкавыя пакеты без перапісвання імі серыйных нумароў.

Наталля Радзіна звязвае налёт выключна з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі Андрэя Саннікава.

 

Яна зазначае, што нягледзячы на падзеі, сайт Хартыі'97 хутка адновіць працу.

 

Пасля таго, як было скончана пакаванне камп'ютараў, асобы, што праводзілі ператрус, паспрабавалі выйсці з будынка, цягнучы з сабой камп'ютары, але пабачыўшы журналістаў, схаваліся назад. Урэшце падагналі машыну і пагрузілі аргтэхніку і з'ехалі.

 

Прыкладна ў гэты ж самы час - 15:15 - 15:30 - у кватэру Андрэя Саннікава таксама ўвайшлі міліцыянты, якія паказалі ордэр на ператрус, падпісаны пракурорам Гомельскай вобласці. Канфіскуюць кампутар, вінчэстар, флэшкі, нават дыскеты, якімі ніхто не карыстаецца колькі год.

 

Усё ж візітанты потым разбудзілі дзіця Саннікава, зайшоўшы ў той пакой і зрабіўшы там ператрус. Забралі дыскі з дзіцячымі фатаздымкамі.

 

А вось каардынатар Хартыі'97 Дзмітры Бандарэнка папросту не пусціў у хату няпрошаных візіцёраў.

 

16:52. Праводзіцца ператрус у рэдакцыі незалежнай газеты «Народная воля».

 

Канфіскуюць працоўны камп'ютар шэф-рэдактара газеты Святланы Калінкінай. Прычым спачатку прыйшлі ў кватэру Святланы Калінкінай, а потым у рэдакцыю газеты.

 

Паказалі паперу, згодна з якой Святлана Калінкіна з'яўляецца галоўным рэдактарам Хартыі'97. Журналістка сказала, што гэта абсурд і яна ніякага дачынення да сайта Хартыі'97 не мае. Але гэта не спыніла няпрошаных візіцёраў, і яны сталі праводзіць ператрус. Праўда, у адрозненне ад ператрусу на кватэры Наталлі Радзінай, сілы работнікаў міліцыі зменшыліся на 35%. Тры гаварышчыя курткі сталі на ўваходзе, двое рабілі ператрус.

 

Цікава, што дзве панятыя жанчыны ў «Народнай волі» тыя ж, што былі панятымі ў кватэры Наталлі Радзінай. Журналісты іх пазналі і паказваюць пальцам.

Навіны па тэме