16 лістоў Алегу Сургану

17.03.2010, 15:24  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Віцебскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі зладзілі акцыю “Напішы ліст палітвязню Алегу Сургану”. 16 сакавіка Алегу напісалі 16 лістоў.  

 

Як паведаміла прэсавай службе кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, сёння мясцовыя дэмакратычныя актывісты праглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Забойства напярэдадні вясны”, які зняла рэжысёр Вольга Мікалайчык да гадавіны смерці праваабаронцы з Салігорску Яны Паляковай. Пасля гэтага ўдзельнікі прагляду напісалі 16 лістоў да Алега Сургана, які ўтрымліваецца ў Глыбоцкай папраўчай калоніі асаблівага рэжыму № 13.

 

Заклікаем усіх неабыякавых людзей таксама сваімі лістамі падтрымаць палітвязня, сябра БХД Алега Сургана, асуджанага на 6 месяцаў турмы.

 

Адрас для ліставання:

 

211791

Віцебская вобласць, горад Глыбокае

ПК 13, арэштны дом, атрад 13, Сургану Алегу

Навіны па тэме