У Мёрах людзей прымусілі адмовіцца ад подпісаў, якія яны паставілі за кандыдатаў ад БХД

24.03.2010, 15:54  |  Галоўныя навіны, Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, БХД

Паводле словаў кандыдатаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валера Валажонка і Багуслава Мацука, людзей запалохалі і пад пагрозамі прымусілі адмовіцца ад сваіх подпісаў.

 

Мёрскія кандыдаты ад БХД самі збіралі подпісы за вылучэнне ў Віцебскі абласны савет. Яны ўпэўненыя, што людзей запалохалі і загадалі адмовіцца ад подпісаў. Цяпер абодва мёрскія актывісты БХД пішуць з гэтай нагоды скаргу ў пракуратуру ды чакаюць вынікаў рэгістрацыі ў раённы савет.

 

Трэба адзначыць, што днямі ў Мёрскай раённай газеце ў парушэнне Выбарчага кодэксу з’явіўся вялізны артыкул пра дырэктара мясцовагаа мясакамбіната – суперніка па выбарчай акрузе Валера Валажонка.

Навіны па тэме