БЕЛАРУСЫ ЗМОГУЦЬ ПРАЙСЦІ «ШЛЯХАМ ХРЫСТА»

20.10.2009, 07:58  |  Навіны, Свет

гэтымпаведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыі ў Беларусі доктар Фарук Таха.

 

Экскурсійны маршрут «Па слядах Хрыста», які дзейнічае ў сталіцы Сірыі Дамаску, штогод прыцягвае мноства турыстаў з розных краін свету. Зараз яго плануюць зрабіць магчымым і для беларусаў. З гэтай мэтай пасол Сірыі прапанаваў беларускім турфірмам уключыць маршрут у лік перспектыўных напрамкаў і расказаць аб ім падарожнікам.

 

- Сірыя з’яўляецца калыскай хрысціянскай культуры і рэлігіі: на яе тэрыторыі знаходзіцца мноства рэлігійных помнікаў, што ўяўляюць асаблівую каштоўнасць для вернікаў, — адзначыў Фарук Таха. — У адным з прыгарадаў Дамаска да гэтага часу размаўляюць на жывой арамейскай мове — мове Хрыста. Гэта само па сабе вельмі прыцягальна для вернікаў і для тых, хто любіць гісторыю, - адзначыў Фарук Таха.

Крыніца: "БелТА"

Навіны па тэме