АБВЕШЧАНЫ КОНКУРС НА ЛЕПШЫ ВОЛЬНЫ БЕЛАРУСКІ ПРЫНТ

20.10.2009, 09:20  |  Навіны, Грамадства

Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі? Кампанія “Цішоткі вольных беларусаў” прапануе творча адказаць на гэтае пытанне ў выглядзе дызайнерскага прынта.

 

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.

 

Да 29 лістапада на паштовую скрыню [email protected] прымаюцца распрацаваныя варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым,

магчыма, знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.

 

Усе конкурсныя працы будуць змешчаны на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by. Там жа можнай знайсці патрабаванні да конкурсных прац.

 

Пераможцы конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні.

Крыніца:

Навіны па тэме