БЭНЭДЫКТ XVI ЗАКЛІКАЕ ЛЮДЗЕЙ ЗМЯНІЦЬ ЛАД ЖЫЦЦЯ КАБ ПЕРАМАГЧЫ ГОЛАД

20.10.2009, 09:49  |  Навіны, Свет

Для забеспячэння харчовай бяспекі ў свеце неабходна змяніць лад жыцця і мыслення, заявіў папа Рымскі Бенедыкт XVI.

 

На яго думку, для барацьбы з голадам неабходна развіваць сельскую гаспадарку ў самых бедных краінах свету і павялічыць аб'ёмы інвестыцый у інфраструктуру сельскіх раёнаў ў гэтых дзяржавах.

 

Як заявіў пантыфік, міжнародная супольнасць павінна прыняць тэрміновыя меры, каб "штодня забяспечваць хлебам" жыхароў бедных краін. Па словах Бенедыкта XVI, трэба разглядаць сельскую гаспадарку як фундаментальны элемент харчовай бяспекі ў свеце.

 

Такім чынам, сельская гаспадарка павінна атрымліваць неабходны аб'ём інвестыцый і мець адпаведныя рэсурсы для развіцця.

 

"Для дасягнення гэтых мэтаў неабходна змяніць лад жыцця і мыслення. Міжнародная супольнасць і яго ўстановы павінны больш актыўна ўмешвацца ў гэты працэс", - сказаў пантыфік.

 

Голад, як лічыць ён, можна перамагчы толькі шляхам ліквідацыі сістэмных праблем, якія выклікаюць яго, і за кошт развіцця самых бедных краін і фінансавання інфраструктуры сельскіх раёнаў, сістэм арашэння, транспарту, камерцыйных арганізацый, распаўсюджвання сельскагаспадарчага абсталявання, якое можа эфектыўна выкарыстоўваць чалавечыя, прыродныя, а таксама сацыяльна-эканамічныя рэсурсы.

Навіны па тэме