МІТРАПАЛІТ ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ АДЗНАЧАЕ 20-ГОДДЗЕ БІСКУПСКАЙ САКРЫ

20.10.2009, 09:01  |  Навіны, Грамадства

20 кастрычніка 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння. З гэтай нагоды ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 18.30 адбудзецца ўрачыстая літургія, прыняць удзел у якой юбіляр запрашае ўсіх вернікаў.

 

Біскупскую сакру, што адбылася 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў папа Ян Павел ІІ. Дэвіз, які абраў сабе іерарх, гучыць «Quis ut Deus» — «Хто ж як Бог».

Навіны па тэме