Заява БНБ: Свабоду Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку!

09.04.2010, 08:40  |  Навіны, Палітыка

З 10 сакавіка 2010 г. доўжыцца суд па сфабрыкаванай справе, і гэты суд нагадвае спектакль, акцёры якога – суддзя і пракурор разам з падстаўнымі сведкамі, альбо сведкамі, якія не маюць ніякага дачынення да гэтай справы.

Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка -- ахвяры палітычных гульняў сённяшняга рэжыму. У судзе не прагучала доказаў, якія б сведчылі аб дачыненні прадпрымальнікаў да так званых тэрактаў. Большасць сведак выкарысталі тое, што суд адкрыты і распавялі, як выбіваліся сведчанні пад час следства і як прымяняўся ўціск на іх і іх сем'і. Належныя рэчавыя доказы па справе адсутнічаюць альбо сфальсіфікаваныя.

Справа супраць прадпрымальнікаў развалілася. Але вядома, што незалежнага суда ў Беларусі няма. Таму зразумела, што прыслугачы лукашэнкаўскага рэжыму не апраўдаюць Міколу Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку. Як не апраўдаюць былога падпалкоўніка МУС Міхаіла Казлова, уся віна якога ў тым, што ён змагаўся з карупцыяй на Гарадзеншчыне.

Мы звяртаемся да беларускай і міжнароднай грамадскасці з патрабаваннем не дапусціць чарговага здзека над грамадзянамі Беларусі і правасуддзем. З патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку.

8. 04. 2010 г
г. Менск.

Навіны па тэме