КАРДЫНАЛ КАЗІМІР СВЁНТЭК АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ

21.10.2009, 10:46  |  Навіны, Грамадства

Сапраўдны юбілей адзначае сёння кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі. Беларускаму іерарху, аднаму з найстарэйшых у свеце, споўнілася 95 гадоў.

 

Кардынал Свёнтэк у дзень свайго нараджэння ўзначаліць святую Імшу ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна, 18). Канцэлебраваць літургію будуць святары Пінскай дыяцэзіі. Пасля Эўхарыстыі іерарх і ўсе прысутныя накіруюцца да труны благаслаўлёнага біскупа Зыгмунта Лазінскага, праз заступніцтва якога ўзнясуць да Бога малітвы ў інтэнцыі юбіляра.

Навіны па тэме