ЛІДЭРЫ БХД СУСТРЭЛІСЯ З УРМАСАМ ПАЭТАМ

20.10.2009, 08:08  |  Галоўныя навіны, БХД, Палітыка

Адбылася сустрэча лідэраў БХД з міністрам замежных справаў Эстоніі Урмасам Паэтам.

 

Эстонскі міністр МЗС на чале дэлегацыі з 30 бізнэсоўцаў прыехаў у Беларусь, каб адчыніць амбасаду Эстоніі ў нашай краіне, а таксама правесці шэраг сустрэчаў з афіцыйнымі ўладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.

 

Учора вечарам у гатэлі “Менск” адбылася ягоная сустрэча з лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі. У сустрэчы бралі ўдзел Павал Севярынец, Аляксей Шэін, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Артур Фінкевіч,  Зміцер Дашкевіч і іншыя дзеячы апазіцыі.

 

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прыняцця рашэння радай Еўразвязу па Беларусі, пытанні свабоды і незалежнасці ў краіне. Прадстаўнікі БХД звярнулі ўвагу спадара міністра на сітуацыю з нерэгістрацыяй партыі і з забаронай на нармальнае правядзенне Устаноўчага З’езду.

 

Урмас Паэт праінфармаваў лідэраў апазіцыі аб выніках сустрэчы міністраў замежных справаў Прыбалтыкі і краінаў Бенілюкса, што адбылася днямі ў Вільнюсе. Паводле спардара міністра, на дадзены момант самае галоўнае  ў еўрапалітыцы ў дачыненні Беларусі – знайсці нейкі баланс паміж пажаданнямі Еўразвязу дэмакратызаваць нашу краіну і магчымасцямі, якія дае сёння для гэтага ўлада.

Навіны па тэме