Страсбургскі суд разгледзіць апеляцыю на забарону распяцця ў школах Італіі

06.05.2010, 10:47  |  Навіны, Свет

Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў рашэнне разгледзець апеляцыю на забарону распяцця ў дзяржаўных школах Італіі.

 

Вялікая палата Страсбурскага суда зноў разгледзіць справу ў канцы чэрвеня 2010 года. Як адзначаецца ў хадайніцтве ўрада Італіі, дзе абгрунтавана неабходнасць паўторнага разгляду справы, “пачуцці вернікаў маглі б быць закранутыя, калі б іх рэлігійны сімвал знялі са сценаў”.

 

Улічваючы гістарычны і культурны кантэкст Італіі, выдаленне сімвала Распяцця са сцен школ не мае нічога агульнага са свецкасцю дзяржавы”, - падкрэсліваецца ў ім.

 

Аўтары дакумента лічаць, што суду варта зрабіць выбар, які б меў сваёй мэтай “захаванне сацыяльнай раўнавагі, а таксама забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці і грамадскага парадку”.

 

Нагадаем, 3 лістапада 2009 года Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў размяшчэнне распяцця ў італьянскіх дзяржаўных школах у адказ на пазоў грамадзянкі гэтай краіны Сойле Лаўтсі. Жанчына скардзілася, што хрысціянская сімволіка ў класах школы, дзе вучацца яе дзеці, перашкаджае ім атрымліваць свецкую адукацыю. Урад Італіі са свайго боку аб'явіў пра намер апратэстоўваць гэты вердыкт суда.

 

Каментуючы судовае рашэнне, прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата пры Савеце Еўропы ігумен Філарэт (Булеков) заявіў парталу «Інтэрфакс-Рэлігія», што “Еўропа можа сутыкнуцца з грамадскай дэстабілізацыяй, з узнікненнем пратэстных настрояў па тых пытаннях, якія раней не выклікалі напружання ў грамадстве”.

 

Створаны вельмі небяспечны прэцэдэнт. Сёння патрабуюць прыбраць распяцце са школ ў краінах каталіцкай культуры. Заўтра запатрабуюць прыбраць і “хрысціянскія знакі” з гістарычнай дзяржаўнай сімволікі еўрапейскіх краін. І цалкам можна ўявіць, што прыйдзе час, калі на тых жа падставах і выкарыстоўваючы тую ж аргументацыю, будуць патрабаваць прыбраць крыжы з тысяч еўрапейскіх храмаў”, - адзначаў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата.

 

Навіны па тэме