Лідэр кансерватараў Дэвід Кэмеран стаў прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі

12.05.2010, 14:08  |  Навіны, Свет

Лідэра Кансерватыўнай партыі прызначыла на гэтую пасаду каралева Елізавета II. Гэтае рашэнне завяршыла 13-гадовае праўленне лейбарыстаў.

 

Дэвід Кэмеран паведаміў каралеве, якім чынам ён будзе фармаваць кабінет.

 

Новы прэм'ер-міністр абвесціў аб стварэнні кааліцыі з партыяй ліберальных дэмакратаў для вырашэння самых вострых праблем краіны. Брытанія атрымае першы кааліцыйны ўрад з 1940 года.

 

Лідэр партыі ліберальных дэмакратаў Нік Клег прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.

Навіны па тэме