Затрыманыя за вывешванне сцягоў у цэнтры Менска актывісты МФ прыгавораны да штрафаў

14.05.2010, 15:06  |  Навіны, Палітыка

Затрыманыя за вывешванне 14 мая ў цэнтры Менска бел-чырвона-белых сцягоў актывісты "Маладога Фронту" прыгавораны да штрафаў.

 

Працэсы над імі прайшлі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Уладзімір Яроменка прыгавораны да штрафу ў 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў), Юліян Місюкевіч — да штрафу ў 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў). Яны прызнаны вінаватымі ў правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

 

Нагадаем, Яроменка і Місюкевіч былі затрыманы раніцай 14 мая ў Мінску падчас вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў на даху дома, які знаходзіцца насупраць рэзідэнцыі прэзідэнта. Маладых людзей затрымалі ў момант, калі яны спускаліся з даху. Актывісты былі дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Менска, дзе ў дачыненні да іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме