На моладзевым фронце без пераменаў!

16.05.2010, 11:13  |  Навіны, Палітыка, Аналітыка

Напачатку траўня група незалежных экспэртаў НІСЭПД (Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў www.iiseps.org) прэзэнтавала вынікі красавіцкага сацыялагічнага дасьледаваньня пад назваю: “Беларусь: на моладзевым фронце без пераменаў?”, датычныя менавіта сытуацыі на “моладзевым фронце”. Дасьледаваньне цікава ня толькі лічбамі і аналітычнымі высновамі (падрабязныя вынікі глядзіце на сайце МФ www.mfront.net), але ўжо самім тым, што ўсе мы знаходзімся на старце найбуйнейшай электаральнай кампаніі пяцігодкі – прэзыдэнцкіх “выбараў”, кампаніі, падчас якой дэмакратычныя кандыдаты, дамагаючыся пераменаў, якраз і разьлічваюць перадусім на “моладзевы фронт”.

 

Найперш, што цікава было б ведаць – гэта вядомасьць моладзевых арганізацыяў. Адкрытае пытаньне НІСЭПД на гэтую тэму дае наступныя вынікі:

 

Табліца 1. “Аб якіх моладзевых арганізацыях у Беларусі Вы ведаеце?” (адкрытае пытаньне, мажліва больш аднаго адказу) (03.2010)* 

Варыянт адказу       

%

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ)

63.7

Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя (БРПО)

12.9

Беларускі камітэт моладзевых арганізацыяў (БКМО)

1.3

“Малады Фронт”

8.3

“Моладзь БНФ”

1.1

“Маладая грамада”

0.8

“Джынс за свабоду!”

0.6

“Ініцыятыва”

0.5

Моладзевы Хрысьціянска-сацыяльны саюз “Маладыя дэмакраты”

0.3

“Правы альянс”

0.2

Іншае

2.4

Ня ведаю ніякіх

10.2

*Тут і далей у дужках дата апытаньня.

 

“Гэтыя дадзеныя можна чытаць па-рознаму. – Падкрэсьліваюць аналітыкі НІСЭПД. – З аднаго боку, відавочна, што “пазнавальнасьць” лаяльных (ці наўпрост падтрымоўваемых) арганізацыяў нашмат вышэй, чым альтэрнатыўных – прыкладна 70%  vs. 10% (падкрэсьлім, што ў такіх пытаньнях нельга проста складваць адсоткі, паколькі адны і тыя ж рэспандэнты даюць некалькі адказаў). З іншага боку, калі параўнаць, да прыкладу, пазнавальнасьць “Маладога Фронту”, які аб’ядноўвае ў лепшым выпадку некалькі сотняў актывістаў, з пазнавальнасьцю БРСМ, у якім афіцыйна лічацца сотні тысяч чальцоў, дык іх адносіны ня могуць не выклікаць зьдзіўленьня.”

 

І хаця ведомасьць Маладога Фронту ў два разы перавышае супольную вядомасьць іншых альтэрнатыўных моладзевых арганізацыяў, да вынікаў “лукамолу” маладафронтаўцам працаваць, пры цяперашнім раскладзе рэчаў, яшчэ доўга. Гэтыя вынікі, з аднаго боку, можна было б палічыць нават разгромнымі. Але, з другога боку, калі ўзгадаць, што на дзейнасьць БРСМ гадамі выдаткоўваюцца мільярды рублёў беларускіх падаткаплацельшчыкаў (15 мільярдаў у 2010, што складае ня многа ня мала а 5 млн. $, і гэта толькі з рэспубліканскага бюджэту без уліку раённых бюджэтаў і складак чальцоў арганізацыі), дзейнасьць гэтая усяляк падтрымоўваецца ў кожнай школе, ВНУ, на заводах, у каўгасах і саўгасах і г.д., рэтранслюецца праз лукамольскую радыёстанцыю (радыёстанцыя “Пілот-FM”, якая апроч прапаганды на ўсю краіну загніваючага сацыялізму дае і прыбытак – ад сотні да некалькіх сотняў мільёнаў рублёў штогод, хаця, для БРСМ гэта канешне “капейкі”), падмацоўваецца дадатковымі фінансавымі ўліваньнямі ад латарэйнай ліхаманкі беларусаў (латарэя – “Юность”), дык 63-адсоткавы вынікі БРСМ можа выклікаць толькі зьдзіўленьне. Не дайсьці да кожнага трэцяга (!) беларуса 490-тысячным корпусам, ды пры такіх выдатках трэба пастарацца.

 

Аднак, нам больш цікава ведаць ня проста вядомасьць моладзевых арганізацыяў/ініцыятываў, але і стаўленьне да іх з боку беларускага грамадзтва. І тут мы можам назіраць ужо некаторыя цікавыя тэндэнцыі:

 

Табліца 2. “Як Вы адносіцеся да дзейнасьці пералічаных моладзевых арганізацыяў Беларусі?” (03.2010)

Моладзевыя арганізацыі

Станоў-ча

Адмоў-на

Абыяка-ва

Ня ведаю такой

НА

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ)

36.7

10.4

28.9

23.6

0.4

Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя (БРПА)

19.7

6.9

23.6

49.1

0.7

Беларускі камітэт моладзевых арганізацыяў (БКМА)

8.9

3.0

16.0

71.1

1.0

“Малады Фронт”

6.0

3.7

16.5

72.2

1.6

МХСС "Маладыя Дэмакраты"

5.0

2.1

13.3

78.6

1.0

“Моладзь БНФ”

4.5

3.6

13.9

76.8

1.2

“Ініцыятыва”

4.1

2.1

14.3

78.5

1.0

“Маладая Грамада”

4.0

2.2

15.2

77.6

1.0

“Джынс за Свабоду!”

3.5

2.0

12.2

81.3

1.0

“Правы альянс”

2.6

2.0

12.4

82.0

1.0

 

Табліца 3. “Дэмаграфічны партрэт” рэспандэнтаў, каторыя станоўча ацэньваюць дзейнасьць МФ і БРСМ” (03.2010)

Варыянт адкузу

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Малады Фронт (6.0%)

2.2

16.3

13.0

12.0

22.8

17.4

16.3

БРСМ (36.7%)

4.0

8.5

8.8

20.1

23.4

12.8

22.5

Усе апытаныя

4.0

9.3

8.9

19.9

19.3

12.6

26.0

 

Як мы можам бачыць з гэтай табліцы, – зазначаюць экспэрты самага ўплывовага сацыялагічнага інстытуту ў Беларусі, – суадносіны станоўчых адзнакаў лаяльных і альтэрнатыўных моладзевых арганізацыяў, у параўнаньні з пазнавальнасьцю, ня толькі не павялічылася на карысьць першых, але наадварот, скарацілася. Для больш дакладнага аналізу параўнаем колькасьць рэспандэнтаў, якія выказалі станоўчае стаўленьне ці да БРСМ, ці да БРПА, ці да БКМА: такіх апынулася 38,8%. Тых, хто станоўча адносіцца хаця б да адной з 7 альтэрнатыўных арганізацыяў/ініцыятываў апынулася 10,8%. Іншымі словамі, іх суадносіны складаюць ужо не 7 vs. 1 (як пры ацэнцы інфармаванасьці), а 3,6 vs. 1, то бок “разрыў” скараціўся ў два разы. Яшчэ больш уражлівую карціну дае параўнаньне колькасьці тых, хто выказаў да іх адмоўнае стаўленьне, гэтыя суадносіны складаюць 12% vs. 7,2% (альбо 1,7 vs. 1)! А суадносіны тых, хто “ня ведае” хаця б аднаго з гэтых аб’яднаньняў і ўвогуле склала 72,1% на 86% (1 vs. 1,2)!

 

Цікава, што грунтоўнае дасьледаваньне НІСЭПД, якое праводзілася ў год сканчэньня законных паўнамоцтваў Лукашэнкі, дэманстравала па некаторых пазыцыях тыя ж самыя вынікі:

 

Табліца 4. “Як Вы ставіцеся да дзейнасьці пералічаных моладзевых арганізацыяў у Беларусі?”(03.1999)

Моладзевыя арганізацыі

Станоўа

Адмоў-на

Абыяка-ва

Ня ведаю такой

НА

БПСМ

19.8

11.9

28.8

37.1

2.4

БСМ

19.3

6.1

25.6

45.9

3.1

ЛКСМБ

14.3

11.9

27.3

42.6

3.9

“Малады Фронт”

6.9

6.7

21.0

62.6

2.8

“Маладая грамада”

6.0

5.5

21.8

62.5

4.2

“Гражданскій форум”

2.4

3.5

17.5

73.2

3.4

“БАМП”

5.4

3.5

17.0

71.1

3.0

Задзіночанне беларускіх студэнтаў

5.7

3.4

15.3

72.5

3.1

Ліга дабраахвотнай працы моладзі

5.6

2.9

14.9

73.5

3.1

“Нэкст стоп – нью лайф”

2.2

3.0

11.6

80.0

3.2

 

І хаця сьпіс моладзевых арганізацыяў 11-гадовае даўніны адрозьніваецца, але пэўныя тэндэнцыі мы можам прасачыць. Так практычна ўвесь адмоўны рэйтынг БПСМ, які на 1999 год складаў 11,9%, створаны ў 2002 годзе БРСМ захаваў – 10,4% на цяперашні час. Істотна, праўда, павялічыўся таксама рэйтынг станоўчы: з 19,8% у БПСМ да 36,7% у цяперашняга БРСМ. Мажліва, што гэта адбылося ў значнай ступені шляхам складаньня станоўчых вынікаў, зьнікшых ў шырокіх шэрагах БРСМ, Беларускага саюзу моладзі (БСМ) і Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі (ЛКСМБ), якія мелі на 1999 год 19,3% і 14,3% станоўчага рэйтынгу адпаведна. У той жа час мы бачым, што станоўчы рэйтынг Маладога Фронту ніяк не павялічыўся за 11 год: 6,9% за 1999 год і 6% за 2010, а вось адмоўны практычна ў два разы скараціўся: з 6,7% да 3,7%. Верагодна, што тут сваю справу зрабіла і апастылеўшая беларусам дзяржаўная прапаганда, давер да якой захоўваць з савецкіх часінаў толькі старэйшыя ўзроставыя групы:

 

Табліца 5. “Ці давяраеце Вы беларускаму тэлебачаньню?” (06.2008)

Варыянт адказу

Усе апытаныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Давяраю

46.9

30.7

29.1

32.2

39.7

37.0

49.2

72.3

Не давяраю

43.5

54.8

60.6

59.4

52.9

50.4

40.1

19.6

ЦА/НА

9.6

14.5

10.3

8.4

7.4

12.6

10.7

8.1

 

Ацэнку прапарцыянальнасьці станоўчых рэйтынгаў праўладных і апазыцыйных моладзевых арганізацыяў даюць і экспэрты НІСЭПД: “Хаця па суадносінах станоўчых ацэнак за гэтыя гады лаяльныя арганізацыі, безумоўна, апярэдзілі альтэрнатыўныя, маштабы гэтага апярэджваньня абсалютна непараўнальныя з рэсурсамі (палітычнымі, матэрыяльнымі, прававымі ,кадравымі і інш.), выдаткаванымі дзяржаваю на лаяльныя арганізацыі і ўсемажлівымі абмежаваньнямі і нават рэпрэсыямі, скіраванымі на альтэрнатыўныя арганізацыі. Альтэрнатыўныя моладзевыя арганізацыі аказваюцца больш “жыцьцястойкімі”, чым лаяльныя. У той жа час нельга не заўважыць, што пашырэньня сымпатыяў да іх у беларускім соцыюме не адбылося: “утрымліваць” дасягнуты ў 90-х гадах узровень яны вымушаныя коштам вялікіх высілкаў (дакладней сказаць, ахвяраў).”

 

Калі ж супаставіць дэмаграфічныя характарыстыкі рэспандэнтаў, каторыя станоўча адносяцца да Маладога Фронту і БРСМ з адносінамі да цяперашняе ўлады, мы знойдзем некаторыя паралелі:

 

Табліца 6. “Адны людзі лічаць сябе прыхільнікам цяперашняе ўлады, іншыя супраціўнікам, а да якой групы аднесьлі б сябе Вы?” (03.2010)

Варыянт адказу

Усе апытаныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Лічу сябе прыхільнікам цяперашняе ўлады

36.4

18.0

20.6

21.3

24.1

31.4

37.8

62.5

Лічу сябе супраціўнікам цяперашняе ўлады

16.2

11.5

24.8

25.0

21.5

16.4

18.7

5.6

Ня думаў аб гэтым, мне гэта абыякава

40.9

60.7

47.5

47.1

48.8

45.1

36.8

26.3

ЦА/НА

6.5

9.8

7.1

6.6

5.6

7.1

6.7

5.6

 

Табліца 7. “Дэмаграфічны партрэт” рэспандэнтаў, каторыя станоўча ацэньваюць дзейнасьць МФ і БРСМ” (03.2010)

Варыянт адказу

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Малады Фронт (6.0%)

2.2

16.3

13.0

12.0

22.8

17.4

16.3

БРСМ (36.7%)

4.0

8.5

8.8

20.1

23.4

12.8

22.5

Усе апытаныя

4.0

9.3

8.9

19.9

19.3

12.6

26.0

 

З параўнаньня табліцаў 6 і 7 вынікае, што найбольш станоўча да дзейнасьці Маладога Фронту адносяцца тыя групы насельніцтва, паводле веку, якія лічаць сябе найперш супраціўнікамі цяперашняе “улады”. У першай і другой узроставай групах (20-24 і 25-29 год адпаведна), станоўчае стаўленьне да Маладога Фронту практычна ў два разы перавышае адпаведныя паказальнікі ў БРСМ. І сярод супраціўнікаў “улады” гэтыя дзьве групы моладзі самыя пратэсныя.

 

Таксама з гэтых дадзеных, як і іншых дадзеных НІСЭПД, мы бачым, што за 16 год кіраваньня рэжым Лукашэнкі выгадаваў цэлае пакаленьне моладзі, якое даволі прыязна ўспрымае сваіх выхавальнікаў: 11,5% супраціўнікаў “цяперашняй улады” сярод першай групы паводле веку (18-19 гадоў) апярэжвае пратэсныя настроі толькі пэнсыйнае групы (60 год і болей), сярод якой налічвацца “цэлых” 5,6% апазыцыянэраў. Усё гэта падводзіць экспэртаў НІСЭПД да высновы, што барацьбу на “моладзевым фронце” выйграе цяперашні рэжым:“Сёньня, па прашэсьці дзесяцігодзьдзя, можна сказаць, што “барацьбу за моладзь” выйграе хутчэй улада, чым апазыцыя, паколькі менавіта улада зрабіла сур’ёзныя вынікі з бурлівых падзеяў 90-х гадоў і пачала актыўна зьдзяйсьняць палітыку, накіраваную на тое, каб атачаючая рэчаіснасьць “адаптавала” моладзь да сваіх каштоўнасьцяў хутчэй, чым моладзь “адаптавала” б гэтую рэчаіснасьць да сваіх каштоўнасьцяў (менавіта таму “малодшая” група моладзі па многіх паказніках аказваецца найбольш “адаптаванаю” да існуючага ладу рэчаў, чым старэйшыя групы ці 30- і нават 40-гадовыя беларусы).

 

Безумоўна, з гэтых дадзеных дэмакратычным сілам Беларусі трэба рабіць сур’ёзныя высновы: даць моладзі альтэрнатыву – альтэрнатыву інфармацыі, дзеяньня, бачаньне пэрспэктываў, выратаваўшы яе ад удушша лукамольскае прапаганды, – адна з найгалоўнейшых задачаў беларускай апазыцыі. Аднак таксама і перацэньваць мажлівасьці беларускае прапаганды, упадаючы ад гэтага ў пэсымістычныя ацэнкі, ня варта.

 

Па-першае, калі і выхоўвае каго Лукашэнка, дык найперш абыякавых спажыўцоў, а не сваіх прыхільнікаў. Аб гэтым сьведчыць ажно 60,7% абыякавае моладзі ў першай групе паводле веку. Гэтыя лічбы больш чым у два разы(!) перавышаюць абыякавасьць пэнсыянэраў: такіх сярод іх 26,3%. Па-другое, “першая” моладзевая група парушае лагічны шэраг падтрымкі Лукашэнкі прапарцыйна колькасьці перажытых зімаў ужо ня першы год, аднак, насуперак сваёй большай “адаптацыі”, як гавораць экспэрты НІСЭПД, да рэчаіснасьці, моладзь дэманструе стабільны пратэсны настрой, які паводле ўсё тых жа дадзеных НІСЭПД мы можам адсочваць падчас важных электаральных кампаніяў 2004 году (парламацкія “выбары” і рэфэрэндум), 2006 (прэзыдэнцкія “выбары”), 2008 (парламанцкія “выбары”):

 

Табліца 8. “Як Вы прагаласавалі на рэфэрэндуме, які прайшоў 17 кастычніка?” (12.2004)

Варыянт адказу

Усе апыта-ныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

За тое, каб дазволіць А. Лукашэнку ўдзельнічаць у выбарах і за зьмену Канстытуцыі

 

 

49.0

 

 

31.2

 

 

32.5

 

 

27.7

 

 

30.1

 

 

44.2

 

 

60.4

 

 

78.5

Супраць таго, каб дазволіць А. Лукашэнку ўдзельнічаць у выбарах і супраць зьмены Канстытуцыі

 

 

29.2

 

 

35.3

 

 

35.8

 

 

36.6

 

 

44.3

 

 

34.9

 

 

24.0

 

 

9.1

Не галасаваў

9.5

7.1

16.9

17.0

13.8

7.2

3.4

5.8

Адмовіўся адказваць

5.1

8.6

4.8

6.3

4.8

6.3

5.5

3.1

ЦА/НА

7.2

17.8

11.0

19.4

7.0

7.4

6.7

3.5

 

Табліца 9. “Як Вы адносіцеся да акцыяў пратэсту апазыцыі (18-20 кастрычніка), якая выступіла супраць фальсыфікацыяў вынікаў рэфэрэндуму і парламанцкіх выбараў?” (12.2004)

Варыянт адказу

Усе апытаныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Станоўча

28.3

45.9

42.8

48.0

40.0

27.6

21.0

8.1

Абыякава

30.3

45.4

31.4

27.2

33.0

31.1

27.8

27.0

Адмоўна

39.2

8.7

25.8

23.3

26.6

39.4

47.5

60.4

НА

2.2

0

0

1.5

0.4

1.9

3.7

4.5

 

Табліца 10. “Цілічыце Вы сябе ў апазыцыі да цяперашняй улады?” (04.2006) 

Варыянт адказу

Усе апытаныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Так

18.5

30.2

31.1

27.3

28.3

18.3

11.5

4.3

Не

73.3

58.9

60.2

56.8

63.8

72.4

80.4

91.8

ЦА

8.2

10.9

8.7

15.9

7.9

9.3

8.1

3.9

 

Табліца 11. “Як Вы ставіцеся да акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў?” (04.2006) 

Варыянт адказу

Усе апытаныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Ухваляю

20.4

35.2

44.5

35.2

24.7

17.9

13.6

7.7

Не ўхваляю

45.9

43.1

29.7

32.1

42.8

45.0

54.8

56.0

ЦА/НА

33.7

33.4

25.8

32.7

32.5

37.2

31.6

36.2

 

Табліца 12. “Адны людзі лічаць сябе прыхільнікамі ўлады, а іншыя супраціўнікамі, а да якой групы сябе адносіце Вы?” (09.2008) 

Варыянт адказу

Усе апы-таныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Лічу сябе прыхільнікам цяперашняй ўлады

36.5

24.2

16.5

16.3

28.5

27.2

38.3

65.0

Лічу сябе супраціўнікам цяперашняй ўлады

19.6

25.8

25.2

28.1

24.9

22.4

16.6

8.6

Ня думаў аб гэтым, я да гэтага абыякавы

36.4

40.3

49.6

45.2

39.7

40.1

37.3

22.1

ЦА/НА

7.5

9.7

8.7

10.4

6.9

10.3

7.8

4.3

 

Табліца 13. “Што б Вы зрабілі, каб даведаліся, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя?” (мажліва больш за адзін адказ) (09.2008) 

Варыянт адказу

Усе апы-таныя

Возраст, лет

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

Падтрымаў бы зварот “прайграўшага” кандыдата ў суд ці пракуратуру

10.3

85.2

84.7

87.1

87.4

89.7

92.1

93.8

Выйшаў бы на вулічную акцыю пратэсту

7.6

17.7

14.5

11.3

7.0

5.2

9.4

4.1

Абавязкова распавёў бы сваім знаёмым аб фальсыфікацыях

26.7

17.7

28.3

26.6

26.2

32.0

26.7

23.5

Нічога не рабіў бы

50.1

41.9

40.6

40.9

46.7

49.0

49.7

61.9

ЦА

7.3

9.5

6.5

8.3

9.7

6.5

8.9

4.4

 

Як відавочна вынікае з табліцаў 8-13, пратэсны патэнцыял беларускае моладзі вельмі вялікі. З году ў год, ад адной электаральнай кампаніі да другой, моладзь з 18 да 30 гадоў, а часта і наступная узроставая група (30-39 гадоў), больш негатыўна ўспрымае цяперашні рэжым, чым станоўча і, адпаведна, больш актыўна выказвае гатоўнасьць прыкласьці пэўныя намаганьні – удзельнічаць у масавых акцыях пратэсту, для зьмены цяперашняга ладу рэчаў. Гэта, як нішто іншае, відавочна сьведчыць аб тым, што насуперак БТэшнай прапагандзе, высілкам радыёснанцыі “Пілот-FM”, латарэі “Юнасьць” і штогадовым мільярдным уліваньням, “барацьбу за моладзь” беларускі рэжым выйграць ня можа апрыёры – моладзь у любым аўтарытарным грамадзтве самая прагрэсыўная частка соцыуму, якая ня толькі імкецца да пераменаў, але і гатовая ў імя гэтых пераменаў ахвяраваць.

 

Гарант сацыяльнае стабільнасьці Лукашэнка, уразаючы сацыяльныя ільготы чарнобыльцам і інвалідам, дзеля падтрымкі штаноў правапераемнікаў ВЛКСМ, ня можа разлічваць нават і на гэтых сваіх лукамольцаў. Як сьведчаць палітычныя арыентыры тых, хто станоўча ацэньвае дзейнасьць МФ і БРСМ, сярод апошніх кожны трэці(!) лічыць, што беларусы падтрымоўваць Лукашэнку толькі ад безвыходнасьці:

 

Табліца 14. “Палітычныя ўстаноўкі насельніцтва, станоўча ацэньваючага дзейнасьць МФ і БРСМ” (03.2010)

 

Палітычныя ўстаноўкі

Усе апытаныя

МФ

(6.0%)

БРСМ

(36.7%)

Чым тлумачыцца, на Ваш погляд, дастаткова высокая падтрымка

А. Лукашэнкі ў беларускім грамадзтве? 

Надзеяй на тое, што ў яго атрымаецца зрабіць ў будучым нашае жыцьцё лепей

28.4

22.0

31.9

Ягонымі асабістымі і дзелавымі якасьцямі

11.7

11.0

15.9

Ягонымі рэальнымі посьпехамі і дасягненьнямі

13.4

11.0

17.2

Проста няма нікога іншага, хто быў бы лепшым

39.0

42.9

32.1

 

Відавочна, што большасьць з гэтых 39%, шукаючых альтэрнатывы Лукашэнку, схільныя падтрымоўваць на прэзыдэнцкіх выбарах дэмакратычнага кандыдата ад апазыцыі, пра што і сьведчаць дадзеныя наступнае табліцы:

 

Табліца 15. “Калі А. Лукашэнка будзе ў чацьвёрты раз выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах, і зь ім будзе супернічаць кандыдат ад дэмакратычнае апазыцыі, за якога зь іх Вы б прагаласавалі?” (09.2009)

Варыянт адказу

Усе апы-таныя

Век, год

18-19

20-24

25-29

30-39

40-49

50-59

60 і >

За А. Лукашэнку

42.9

33.9

23.7

21.6

30.1

28.8

46.3

76.5

За кандыдата ад дэмакратычнае апазыцыі

25.2

35.5

33.1

39.6

29.4

33.0

24.7

7.1

Ні за кога зь іх

17.8

21.0

18.0

26.1

20.9

21.5

16.3

10.1

ЦА/НА

14.1

9.6

25.2

12.7

19.6

16.7

12.7

6.3

 

Як вынікае з дадзеных гэтае табліцы, на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх “выбарах” Лукашэнка, па вялікім рахунку, можа разьлічваць толькі на падтрымку свайго надзейнага электарату: састарэлых людзей 50-59 гадоў і пэнсыйнага веку – 60 гадоў і болей, сярод якіх падтрымка Лукашэнкі адносіцца 46,3% vs. 24,7% альбо 1,9 vs. 1 і 76,5% vs. 7,1 альбо 11 (!) vs. 1! Ва ўсіх астатніх узроставых групах Лукашэнка, калі не аддасьць чарговага загаду фальсыфікаваць выбары, можа разьлічваць максымум на роўныя вынікі з кандыдатам ад апазыцыі (група ў веку 30-39 гадоў – 30,1% vs. 29,4% ці практычна 1 vs. 1), а ва ўсіх астатніх групах спадзявацца толькі на ганаровае другое месца.

 

Такім чынам можна лірычна адказаць на пастаўленае экспэртамі НІСЭПД пытаньне: “На моладзевым фронце без пераменаў! – Моладзь прагне зьменаў!”

 

Дзеля завяршэньня гэтае радужнае карціны, і яе рэалізацыі, не стае толькі аднаго, зусім “нязначнага” штрыху – ня проста кандыдата ад дэмакратычнае апазыцыі, а кандыдата, здольнага мабілізаваць пратэсны патэнцыял беларускага грамадзтва дзеля адстойваньня сапраўднага падліку галасоў. І моладзь, як тое падцьвярджаюць у тым ліку і дадзеныя многіх сацыялагічных дасьледваньняў, падтрымае такога лідэра і здабудзе разам зь ім перамогу.

Навіны па тэме