Арцём Дубскі на волі

25.05.2010, 08:58  |  Навіны, Палітыка

Дубскі кажа, што па-ранейшаму не лічыць сябе вінаватым.

 

Хлопец паведаміў, што адпачне некалькі тыдняў, а пасля вернецца да грамадскай дзейнасці.

 

Дубскі ўдакладніў, што хоча абараняць правы тых, хто знаходзіцца ў зняволенні, бо "ўмовы ўтрымання там жахлівыя".

 

У калоніі Арцём Дубскі схуднеў на 8 кілаграмаў.

 

Раніцай Дубскага ўпотай вывезлі на чыгуначны вакзал Магілеву і там вызвалілі. Усе, хто меўся сустракаць хлопца ля брамы калоніі №16, дабіраліся да чыгуначнага вакзалу.

 

Цягам году Арцём адбываў пакаранне за парушэнне парадку адбыцця папярэдняга пакарання, атрыманага ў так званай "справе 14-ці".

 

Арцём Дубскі — адзін з асуджаных у так званай "справе 14-ці" за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. У красавіку 2008 году суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Арцёма Дубскага, Андрэя Кіма, Міхася Пашкевіча, Міхаіла Крывава, Уладзімера Сяргеева, Антона Койпіша, Тацяну Цішкевіч, Алеся Стральцова, Аляксея Бондара і Аляксандара Чарнышова абмежаваннем волі.

Навіны па тэме