Еўрасаюз гатовы падтрымаць беларускую мову

25.05.2010, 12:14  |  Навіны, Палітыка

Еўрасаюз гатовы падтрымаць ініцыятывы датычныя развіцця беларускай мовы. Пра гэта ў інтэрв’ю Рацыі заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

 

Беларуская мова звязана з іншымі еўрапейскімі мовамі. У ЕС існуе ініцыятыва, якая тычыцца развіцця еўрапейскіх моваў. Таму мы вырашылі надзяліць увагу мове краіны, якая знаходзіцца ў самым сэрцы Еўропы. Мяркую, што ў гэтым напрамку можна працаваць і надалей. Напрыклад, адна з платформаў праграмы „Усходняе партнёрства” тычыцца якраз пытанняў культуры. Канешне, гэта залежыць непасрэдна ад ініцыятыўнасці саміх беларусаў, наколькі яны актыўна будуць выступаць з праектнымі прапановамі. Калі яны будуць, то магчыма знайсці спосаб іх падтрымкі, як у межах „Усходняга партнёрства”, так і ў праграмах памежнага супрацоўніцтва”, - сказаў спадар Хольцапфель.

 

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі выступіла адным з арганізатараў дня славянскай пісьменнасці і культуры, што прайшоў у нацыянальным музеі гісторыі культуры.

Крыніца: Радыё "Рацыя"

Навіны па тэме