Мыты на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асоб з 1 ліпеня не вырастуць

26.05.2010, 13:18  |  Навіны, Эканоміка

Пра гэта паведаміў сёння журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.

 

- У нас падобныя пазіцыі з Казахстанам, але Расія настроена на тое, каб увесці мытныя пошліны, якія дзейнічаюць у дачыненні да юрасобаў. Мяркую, што гэтая праблема не вырашыцца з 1 ліпеня, — сказаў Аляксандр Шпілеўскі.

 

Такім чынам, гэтае пытанне будзе аформлена ў якасці вынятку з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі.

 

- Калі пра іншае не дамовімся, — дадаў старшыня ДМК.

 

Акрамя таго, хутчэй за ўсё, застанецца выключэнне наконт нафты і нафтапрадуктаў, бо расійскі бок не мяняе сваёй пазіцыі ў гэтым пытанні, адзначыў Шпілеўскі.

Крыніца: БЕЛТА

Навіны па тэме