БНБ прыняў за аснову працэдуру абрання Адзінага кандыдата

01.06.2010, 17:55  |  Навіны, Палітыка

1 чэрвеня на паседжанні Беларускага Незалежніцкага Блоку прынятая за аснову працэдура абрання Адзінага кандыдата, прапанаваная Партыяй БНФ.

 

Як паведаміў прэсавай службе БХД сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, цягам бліжэйшага часу ў працэдуру па прапановах іншых суб’ектаў БНБ будуць унесеныя праўкі.

 

Сёння ў нас было складанае паседжанне, аднак я рады, што адна з працэдур усё ж прынятая за аснову, - каментуе сённяшняе паседжанне Віталь Рымашэўскі. – Гэта той крок, які выведзе з тупіка зяцягнуўшыіся перамовы суб’ектаў БНБ наконт працэдуры абрання Адзінага кандыдата. Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час будуць унесеныя праўкі, і БНБ абвесціць аб зацвярджэнні працэдуры".

 

Лідэр Маладога фронту Зміцер Дашкевіч не цалкам задаволены сённяшнім рашэннем БНБ.

 

На вялікі жаль, на сёння БНБ так і не мае канчатковага дакуманта па працэдуры абрання Адзіанага кандыдата, нягледзячы на папярэднюю  дамоўленасць суб’ектаў вызначыцца да 1 чэрвеня, - кажа Дашкевіч. -  У нас ёсць вельмі істотныя прапановы па канчатковаму варыняту працэдуры і мы спадзяемся, што напрацягу двух тыдняў пытанне з гэтым варыянтам будзе вырашана”.

 

Лідэр “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў таксама падкрэсліў, што прыняты сёння за аснову варыянт працэдуры абрання Адзінага кандыдата “непрымальны ў якасці канчатковага”. Карэтнікаў таксама выказаў надзею на тое, што працэдура будзе прынятая з улікам правак не пазней, чым праз два тыдні.  

Навіны па тэме