Беларусь 13 гадоў не дае справаздач аб правах чалавека

08.06.2010, 16:05  |  Навіны, Палітыка

Беларускі Хельсынскі камітэт і праваабарончы цэнтар "Вясна" накіравалі ў камітэт правоў чалавека ААН альтэрнатыўны даклад аб выкананні ў Беларусі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

 

У дакладзе былі таксама скарыстаныя матэрыялы Асамблеі няўрадавых арганізацый і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

 

"Беларускі ўрад ужо больш як 10 гадоў не выконвае свае абавязанні аб рэгулярнай справаздачы адносна выканання Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Апошні такі даклад быў падрыхтаваны ўрадам у 1997 годзе, і з таго часу — ніводнага разу, хаця даклад трэба было рабіць кожныя 4 гады. На наш погляд, справаздачы не рыхтуюць таму, што няма чым ганарыцца — сітуацыя з правамі чалавека ў краіне не паляпшаецца. Наадварот. Мяркуем, дадзеныя, якія мы сабралі, дапамогуць камітэту ААН па правах чалавека лепш ацаніць сітуацыю ў Беларусі", — паведаміў на прэзэнтацыі справаздачы старшыня БХК Алег Гулак.

 

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, за апошнія паўгода становішча з правамі чалавека зрабілася горшым, прычым праваабаронцы прадбачаць далейшае пагаршэнне сітуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Навіны па тэме