Расейскія дзеці будуць маліцца за Пуціна і Мядзведзева

10.06.2010, 11:21  |  Навіны, Свет

У Санкт-Пецярбургу дзецям раздалі брашуру з малітвай за прэзідэнта краіны. Брашуры з малітвай апынуліся сярод кніг, прысвечаных гісторыі Расеі. Аўтары тэксту сцвярджаюць, што кіраўнік дзяржавы адзіны ў двух асобах - Дзмітрыя і Уладзіміра.

 

Незвычайны падарунак каля 150 маленькіх жыхароў Пецярбурга атрымалі ў Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2010 года.

 

Варта адзначыць, што як раз напярэдадні ў інтэрв'ю французскім СМІ прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін казаў, што ў Расеі няма "культу асобы" і паўтарыцца ён не можа.

Крыніца: NEWSru.com

Навіны па тэме