У Віцебску затрымалі актывіста МФ

10.06.2010, 15:33  |  Навіны, Палітыка

Актывіст “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка прыехаў з Менску, каб сустрэцца з тутэйшай моладзю.

 

Яго затрымалі проста ў тралейбусе, распавяла менская праваабаронца Наста Лойка:

 

У сярэднія дзверы зайшлі міліцыянты з аўтаматамі. Адзін скіраваўся проста да Міколы і спытаў, ці ёсць у яго пашпарт. Мы выйшлі на прыпынку, міліцыянт пагартаў дакумэнты і заявіў, што Мікола падобны да нейкага злачынцы, і што яго зараз завязуць у пастарунак”.

 

Цяпер Мікола Дземідзенка знаходзіцца ў Першамайскім РАУС Віцебску. Яму яшчэ не сказалі, да якога злачынцы ён падобны. Але міліцыянты ўважліва разглядаюць агітацыйныя матэрыялы, якія ён прывёз з Менску ў Віцебск.

 

Паводле Насты Лойкі, сёння ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг – якраз на тэрыторыі Першамайскага раёну, недалёка ад РАУСу. Але яна пэўная, што ў міліцыянтаў няма падставаў затрымліваць за гэта менавіта Міколу Дземідзенку.

Навіны па тэме