Палітыкі Германіі супраць дыскрымінацыі хрысціян

16.06.2010, 09:59  |  Навіны, Свет

Праўленне Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ХДС/ХСС прыняло на сваім паседжанні напрыканцы мінулага тыдня рэзалюцыяю пад загалоўкам "Пераслед і дыскрымінацыя хрысціян у 21 стагоддзі". Хрысціянскія дэмакратыі Германіі заклікалі палітыкаў і сродкі масавай інфармацыі выступаць за прадстаўленне свабоды веравызнання.

 

У заяве гаворыцца аб паляпшэнні становішча хрысціян ва ўсім свеце, колькасць якіх напрацягу апошніх гадоў значна зменшылася. Надаецца асаблівая ўвага прызнанню значнасці свабоды веравызнання, як істотнага дасягнення свабоднай дэмакратыі, і разам з тым, як асноўнага права чалавека.

 

Нямецкія хрысціянскія палітыкі зазначылі, што нядаўнія інцыдэнты ў Марока, Афганістане, Пакістане і Індыі, паказваюць, колькі яшчэ павінна рабіцца для абароны свабоды веравызнання, а таксама для барацьбы з паклёпам супраць хрысціянскай рэлігіі, свабоды слова і друку.

Навіны па тэме