У Менску адбудзецца IX Тыдзень касцёльнай музыкі

Секцыя касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі з 5 па 9 ліпеня 2010 г. праводзіць IX Тыдзень касцёльнай музыкі.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 ліпеня ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 12.00.
У якасці кіраўніка творчых майстэрняў і для ўдзелу ў канцэртах запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г. Грац (Аўстрыя), асістэнт прафесара доктар Валянціна Лонга.
IX Тыдзень касцёльнай музыкі будзе ўключаць:
6 ліпеня — канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў (архікатэдральны касцёл; пл. Свабоды, 9);
5–9 ліненя — майстар-класы па адзначаных накірунках;
9 ліпеня — заключны канцэрт ІХ Тыдня касцёльнай музыкі (архікатэдральны касцёл; пл. Свабоды, 9).
Цыкл лекцый па дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ:
інтэрпрэтацыя італьянскай клавірнай музыкі XVI–XVIII стагоддзяў
(В. Лонга);
тэорыя і практыка касцёльнага спеву. Уводзіны ў грыгарыянскі харал (Ул. Неўдах);
уводзіны ў арганазнаўства (С. Немагай).
Практычныя заняткі па дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ:
літургічная арганная ігра і імправізацыя (Ул. Неўдах);
практычная гармонія (С. Немагай);
пастаноўка голасу (Т. Рэмез);
хор; харавое дырыжыраванне (С. Шэйпа).
Умовы прабывання для ўдзельнікаў:
навучанне і пражыванне ў Інтэрнаце БДАМ — бясплатна;
дарога і харчаванне — за ўласны кошт.
Просім загадзя паінфармаваць аб вашым удзеле ў IX Тыдні касцёльнай музыкі.
Кантакты і анкета ўдзельніка на сайце http://catholic.by/2/.