Аўтуховіч абвясціў галадоўку

18.06.2010, 12:11  |  Навіны, Палітыка

Мікалай Аўтуховіч абвясціў у менскім следчым ізалятары галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.

 

У Мікалая Аўтуховіча трывалыя праблемы з зубамі, яму патрэбна пратэзаванне, але неабходную мэдычную дапамогу ў ізалятары, дзе яго трымаюць больш за год, яму не аказваюць. З гэтай нагоды Аўтуховіч звярнуўся да намесніка начальніка дэпартамэнта выканання пакаранняў па мэдычнай частцы з заявай з патрабаваннем аказаць яму адпаведную дапамогу. Але вынікаў гэтай заявы няма. У Аўтуховіча ёсць падазрэнні, што заяву ўвогуле не перадалі. Таму ў знак пратэсту ён абвясціў галадоўку.

 

Паводле Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч галадуе ўжо другі дзень, стан здароўя яго пакуль здавальняючы.

Навіны па тэме