Саюз палякаў: замест Анжалікі Борыс — Анжаліка Арэхва

19.06.2010, 18:50  |  Навіны, Палітыка

Новым кіраўніком незарэгістраванага Саюзу палякаў стала Анжаліка Арэхва, якая дагэтуль зьяўлялася намеснікам кіраўніка арганізацыі. Так вырашылі сёння падчас галасавання сябры Галоўнай рады СПБ, якія збіраліся ў Горадні.

 

Анжаліка Борыс, якая кіравала Саюзам пяць гадоў, днямі адмовілася ад кіраўніцтва з асабістых прычынаў. Яна на паседжанні рады не прысутнічала. А.Арэхва будзе выконваць абавязкі старшыні да наступнага з’езду СПБ, які адбываецца раз на чатыры гады, апошні прайшоў летась.

Навіны па тэме